Брацкая магіла (Канстантова)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Канстантова, Віцебская вобласць. Знаходзіцца каля школы.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...

Апісанне

У брацкай магіле пахаваны 28 воінаў, якія загінулі 25 чэрвеня 1944 года ў баях супраць нямецкіх войск. Сярод пахаваных — воіны 277-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту. Тут жа пахаваны партызан брыгады 1-й імя К. С. Заслонава М. Ф. Куксёнак, які загінуў у баі супраць нямецкіх войск у пачатку жніўня 1942 года.

Помнік

У 1968 годзе на магіле пастаўлены помнік. Скульптар І. Краўчанка, архітэктар Ю. Казакоў. Помнік зроблены з бетона, мармуровай крошкі. Агульная вышыня 6 м. На пастаменце скульптурныя фігуры жанчыны, якая застыла ў жалобным маўчанні, і воіна ў паходнай форме. Мадэліроўка форм абагульненая[1].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads