Брацкая магіла (Халопенічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брацкая магіла — воінскія пахаванні (дзве брацкія магілы) у гарадскім пасёлку Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

У адной брацкай магіле (17 ліпеня 1941 года — 3 чэрвеня 1944 года) пахаваны 60 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 годзе і ў 1944 годзе.

У 1962 годзе адбылося перазахаванне з адзіночных магіл і была ўстаноўлена стэла з мармуру, вышыней 1,7 м і шырынёй 0,5 м. На пярэдняй плоскасці помніка нанесены 53 прозвішчы воінаў, з якіх толькі 3 пахаваны ў дадзенай магіле, астатнія 50 прозвішчаў мірных жыхароў і савецкіх воінаў, ураджэнцаў Халопенічаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але пахаваных за межамі Крупскага раёна.

У другой брацкай магіле пахавана 66 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — воіны 9-й гвардзейскай механізіраванай брыгады 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні пасёлка ўлетку 1944 года.

У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік — стэла вышыней 1,7 м і шырынёй 6 м і скульптура воіна.

На пярэдняй плоскасці помніка нанесены 125 прозвішчаў воінаў і мірных жыхароў, ураджэнцаў Халопенічаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але пахаваных за межамі Крупскага раёна[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads