Халопенічы
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хало́пенічы[3] (трансліт.: Chalopieničy, руск.: Холопеничи) — гарадскі пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Халопеніцкага сельсавета. За 34 км ад горада Крупкі, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі Мінск — Орша, за 134 км ад Мінска. Насельніцтва 1 398 чал. (2017)[4].
Remove ads
Гісторыя
Вядомыя з 1451 года, невялікае мястэчка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Належалі Ф. Далгадовічу, Кезгайлам, Нонгартам, Храптовічам і інш. У 1669 годзе дзейнічаў манастыр дамініканцаў, у 1708 годзе пабудаваны касцёл, у 1712 годзе — царква. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі Орша апынулася ў Расійскай імперыі, Халопенічы выконвалі ролю адміністрацыйнага цэнтра рэшты Аршанскага павета. У 1775 годзе адкрыта школа. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Барысаўскага павета.
- Халопенічы. Маёнтак Лапаў, 1903 год.
З 1920 года ў Мінскай губерні БССР. У 1924—1931 і 1935—1960 гадах цэнтр Халопеніцкага раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут гета і лагер смерці (знішчылі 1600 чалавек); дзейнічала патрыятычнае падполле.
- Яўрэйская сям’я з Халопенічаў. Фатограф Лейбман.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання, харчовай прамысловасці.
Славутасці
- Кляштар дамініканцаў (1798)
- Успенская царква (1863)
- Помнік Адаму Багдановічу (1998, аўтар У. Лятун)
- Брацкая магіла
Страчаная спадчына
- Кляштар кармелітаў. Існаваў каля 1640—1684 гг[6].
- Касцёл Святога Крыжа (1750). Касцёл згарэў у 1844 г.
Вядомыя асобы
- Рузаля Асьмак (каля 1822—1877), казачніца, бабка Адама Багдановіча па матчынай лініі.
- А. Я. Багдановіч (1862—1940), беларускі краязнавец, мовазнавец, фалькларыст, бацька М. Багдановіча
- Ігнат Анатолевіч Лапотка (1899—1968) — вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads