Брацкія могілкі (Ушачы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брацкія могілкі — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай.
Remove ads
Апісанне
Пахаваны 82 партызаны, падпольшчыкі і воіны Чырвонай арміі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Сярод пахаваных — камісар партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева, сакратар Ушацкага падпольнага райкама КП(б)Б Іван Фёдаравіч Каранеўскі, начальнік штаба партызанскай брыгады імя У. І. Леніна Аляксандр Кузьміч Ізафатаў, начальнік штаба атрада імя Л. М. Даватара партызанскай брыгады 2-й Ушацкай імя П. К. Панамарэнкі У. В. Ганчароў, начальнік пагранзаставы Ф. П. Кудраўцаў, трэці сакратар Ушацкага падпольнага райкама партыі С. Б. Брокар.
У 1958 годзе на могілках пастаўлены помнік — скульптура воіна і надмагільныя пліты[1].
Remove ads
Зноскі
- ПОМНІК НА БРАЦКІХ МОГІЛКАХ ПАРТЫЗАН, ПАДПОЛЬШЧЫКАЎ І САВЕЦКІХ ВОІНАЎ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 3 красавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads