Васіль Іванавіч Чапаеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Іванавіч Чапаеў
Remove ads

Васіль Іванавіч Чапаеў (28 студзеня (9 лютага) 1887 — 5 верасня 1919) — начальнік дывізіі Чырвонай арміі, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў.

Хуткія факты Васіль Іванавіч Чапаеў, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Васіль Чапаеў нарадзіўся 28 студзеня (9 лютага) 1887 года у вёсцы Будайка Чабаксарскага павета Казанскай губерні ў рускай сялянскай сям'і. Васіль быў шостым дзіцём у сям'і Івана Сцяпанавіча Чапаева (1854—1921).

Восенню 1908 года Васіль быў прызваны на службу ў армію і накіраваны ў Кіеў. Але ўжо вясной наступнага года, па невядомых прычынах, Чапаева звольнілі з войска ў запас і перавялі ў ратнікі апалчэння першага разраду. C 1912 па 1914 гады Чапаеў з сям'ёй жыў у горадзе Мелякеск (цяпер Дзімітраўград Ульянаўскай вобласці). З пачаткам вайны, 20 верасня 1914 года, Чапаеў быў прызваны на ваенную службу і накіраваны ў 159-ы запасны пяхотны полк у горад Аткарск.

На фронт Чапаеў трапіў у студзені 1915 года. Ваяваў у 326-м Белгорайскім пяхотным палку 82-й пяхотнай дывізіі ў 9 арміі Паўднёва-Заходняга фронту на Валыні і ў Галіцыі. Быў паранены. У ліпені 1915 года скончыў вучэбную каманду, атрымаў званне малодшага унтэр-афіцэра, а ў кастрычніку — старэйшага. Вайну скончыў у чыне фельдфебеля. За праяўленую адвагу быў узнагароджаны Георгіеўскім медалём і салдацкімі Георгіеўскімі крыжамі трох ступеняў.

Лютаўскую рэвалюцыю сустрэў у шпіталі ў Саратаве. 28 верасня 1917 года уступіў у РСДРП(б). Быў абраны камандзірам 138 пяхотнага запаснога палка, які стаяў у Мікалаеўске. 18 снежня на павятовым з'ездзе саветаў абраны ваенным камісарам Мікалаеўскага павета. У гэтай пасадзе кіраваў разгонам Мікалаеўскага павятовага земства. Удзельнічаў у паходзе супраць генерала Каледзіна (пад Царыцыным), затым (увесну 1918) у паходзе Асаблівай арміі на Уральск.

19 верасня 1918 года прызначаны камандзірам 2-й Мікалаеўскай дывізіі. З лістапада 1918 года па люты 1919 года — у акадэміі Генеральнага штаба. Затым — камісар унутраных спраў Мікалаеўскага павета. З мая 1919 года — камбрыг Асаблівай Александрава-Гайскай брыгады, з чэрвеня — начальнік 25-й стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў Бугульмінскай і Белебееўскай аперацыях супраць арміі Калчака. Пад кіраўніцтвам Чапаева гэтая дывізія 9 чэрвеня 1919 года заняла Уфу, а 11 ліпеня — Уральск. Падчас узяцця Уфы Чапаеў быў паранены ў галаву чаргой з авіякулямёта.

Дагэтуль абставіны смерці В. І. Чапаева дакладна невядомыя. Лічыцца, што ён загінуў 5 верасня 1919 года у выніку глыбокага рэйду казакоў (каля 300 шабель) у глыбокім тыле — сяло Лбішчэнскі (цяпер сяло Чапаеў Заходне-Казахстанскай вобласці Казахстана), дзе знаходзіўся штаб 25-й дывізіі.

Remove ads

Зноскі

1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.

2. Чувашская энциклопедияЧувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2

3. Чапаев Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads