Брошка Фулера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брошка Фулера (англ.: Fuller Brooch) — англасаксонская сярэбраная брошка, вырабленая ў другой палове IX стагоддзя. Цудоўна захаванае ўпрыгожванне знаходзіцца ў цяперашні час у Брытанскім музеі[1] і лічыцца значным артэфактам раннесярэднявечнай Англіі і ўзорам ювелірнага мастацтва англасаксаў.
Remove ads
Апісанне
Брошка зроблена з ліставога серабра з ужываннем чарнення, яе дыяметр складае 114 мм (4,5 цалі). Цэнтр брошкі ўпрыгожваюць персаніфікаваныя малюнкі пяці пачуццяў — Зроку (у цэнтры, лічыўся ў Сярэднявеччы найважнейшым з органаў пачуццяў), Смаку (злева уверсе; фігура, якая ўвасабляе смак, змяшчае руку ў рот), Нюху (справа уверсе; стаіць сярод высокіх раслін, рукі трымае за спіной); Слыху (злева ўнізе; прыслухоўваецца, прыклаўшы руку да вуха) і Дотыку (справа ўнізе; пацірае рукі). Асноўная кампазіцыя акружаная арнаментам з 16 маленькіх медальёнаў з выявамі людзей, жывёл, птушак або раслінных узораў.
Брошку Фулера параўноўваюць з іншай вядомай англасаксонскай брошкай таго ж перыяду, брошкай Стрыкленда, таксама вырабленай са срэбра з чарненнем, якая таксама захоўваецца ў Брытанскім музеі. Абедзве брошкі адносяцца да так званага стылю Трэвідл .
Remove ads
Гісторыя
Брошка захавалася ў выдатным стане, хоць іголка і яе мацаванне былі выдаленыя, а ў верхняй частцы дыска былі зробленыя адтуліны, каб выкарыстоўваць брошку як падвеску. З-за гэтакай добрай захаванасці выраб першапачаткова быў прыняты за падробку, пасля чаго яго набыў капітан Альфрэд Уолтэр Фрэнсіс Фулер па цане срэбра. Пасля таго як у 1949 годзе стала вядомай брошка Стрыкленда, дадатковыя даследаванні пацвердзілі сапраўднасць брошкі Фулера. Капітан Фулер у 1952 годзе перадаў брошку Брытанскаму музею з умовай, што яна будзе называцца ў яго гонар.
Remove ads
Зноскі
- The British Museum Collection Архівавана 7 лютага 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads