Брытанскі музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брытанскі музей (англ.: British Museum) — галоўны гісторыка-археалагічны музей Брытанскай імперыі (цяпер — Вялікабрытаніі) і адзін з найбуйнейшых музеяў свету, другі па наведвальнасці пасля Луўра[26].
Remove ads
Гісторыя
Брытанскі музей быў створаны ў 1753 годзе на аснове трох калекцый — калекцыі вядомага брытанскага ўрача і натураліста Ганса Слоана[27], калекцыі графа Роберта Харлі, а таксама бібліятэкі антыквара Роберта Котана, якая стала асновай Брытанскай бібліятэкі. Стварэнне музея было зацверджана актам Брытанскага парламента.
Першапачаткова музей размясціўся ў Мантэгю-хаўс — арыстакратычным асабняку, размешчаным у лонданскім раёне Блумсберы . Ён адкрыўся для наведвальнікаў ў 1759 годзе. Калекцыя пашыралася за кошт набыцця антычных ваз Уільяма Гамільтана (1772), т. зв. мармурам Таўнлі (1804, 1814), калекцыі мінералаў Грэвіля (1810). У 1814—1815 гады парламент выкупіў у лорда Эльджына неацэнныя шэдэўры з афінскага Парфенона. Многія з музейных набыткаў (як, напрыклад, Разецкі камень) трапілі ў Англію пры цёмных абставінах. Грэцыя і Егіпет, з якіх былі вывезеныя старажытныя помнікі, да сённяшняга часу патрабуюць іх вяртання назад.
У XIX стагоддзі Брытанскі музей перажываў асабліва бурны перыяд росту. Зборы экспанатаў былі падзелены на аддзелы, у тым ліку нумізматычны, дзе сабраны манеты і медалі розных краін і эпох, у тым ліку старажытнагрэчаскія, старажытнарымскія і персідскія, а таксама на калекцыю караля Георга IV. Заалагічны, батанічны, геалагічны і мінералагічны аддзелы былі пры каралеве Вікторыі выдзелены ў адмысловы Музей прыродазнаўства і пераведзены ў 1845 ў Паўднёвы Кенсінгтон. На месцы Мантэгю-хаўса быў ў 1823-47 гг. пабудаваны сучасны будынак музея ў стылі класіцызму (архітэктар Роберт Смёрк).
У першай палове XX стагоддзя Брытанскі музей пашырыў свае зборы блізкаўсходняга мастацтва за кошт правядзення брытанскімі археолагамі шматлікіх раскопак у Месапатаміі. Раздзел старажытнаўсходняга мастацтва найбольш каштоўнай часткай свайго збору абавязаны А. Стэйну і П. Дэвіду . З 1926 года брытанскія музей выдае штоквартальны часопіс «British Museum Quarterly». У канцы XX стагоддзя была праведзена перапланіроўка ўнутранай прасторы па праекце Нормана Фостэра.
Remove ads
Бібліятэка
Першапачаткова адным з галоўных скарбаў музея была яго бібліятэка, найбуйнейшая ў Вялікабрытаніі. Чытальная зала Брытанскага музея змяшчалася з 1850-х гадоў у асобным будынку-ратондзе. У XX стагоддзі ў бібліятэку паступілі найстаражытныя друкаваныя кнігі і будысцкія рукапісы з Дуньхуана, Сінайскі кодэкс з Ленінграда і выключная па паўнаце калекцыя гебраістычных тэкстаў. У 1972 г. Брытанскі парламент прыняў рашэнне аддзяліць бібліятэку ад музея, размясціўшы яе ў асобным будынку.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Visitor Figures 2015 // The Art Newspaper — 2016. — Iss. 278. — ISSN 0960-6556
- Visitor Figures 2016 // The Art Newspaper — 2017. — Iss. 289. — ISSN 0960-6556
- Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
- Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=603 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=602 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=601 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=600 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=599 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=595 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=596 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=597 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=598 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=608 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=615 Праверана 10 мая 2022.
- https://www.alva.org.uk/details.cfm?p=616 Праверана 10 мая 2022.
- Global attractions Attendance Report 2023: The definitive annual attendance study for the themed entertainment and museum industries — TEA, AECOM, 2024. — P. 72. — 88 p.
- Рейтинг посещаемости музеев и выставок // The Art Newspaper Russia № 4 (23). — 2014. — май.
- Британский музей // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads