Брыт-поп

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брыт-поп
Remove ads

Брыт-поп — разнавіднасць альтэрнатыўнага року, што мела распаўсюджанне на брытанскай музычнай сцэне ў 1990-х гадах. Кірунак брыт-поп узнік як рэакцыя на музыку грандж сярод брытанскіх музыкаў, азнаменаваў моцную хвалю зацікаўленасці сваёй культурнай музыкальнай традыцыяй. Брыт-поп сфарміраваўся пад уплывам гітарнай поп-музыкі 1960-ых гадоў, таксама на яго паўплывалі такія музычныя кірункі, як глэм-рок, панк-рок і так званае брытанскае ўварванне.

Хуткія факты Брыт-поп, Вытокі: ...

Найбольш паспяховымі гуртамі, звязанымі з рухам, з’яўляюцца Oasis, Blur, Suede і Pulp; гэтыя гурты вядомыя як «вялікая чацвёрка».[1]

Remove ads

Стыль і корні

Брыт-поп часам разглядаецца як рэтраспекцыя, інструмент маркетынгу і культурная падзея, а не музыкальны стыль увогуле. Такую выснову можна зрабіць, зыходзячы з рознабаковасці стылістык, якія ён у сябе ўключае: элементы брытанскай музыкі шасцідзесятых гадоў, глэм-року і панка сямідзесятых, інды-попа васьмідзесятых. Уплыў на гурты дзевяностых ішоў з розных крыніц: Blur i Oasis натхняліся The Kinks і The Beatles, у той час як гучанне гурта Elastica несла адбітак арт-панк-року. Што аб’ядноўвала — агульная павага да брытанскай поп-сцэны мінулага, а таксама ўплыў гурта The Smiths. Сур’езна паўплывала на станаўленне жанра сцэна Мадчэстера, усталяваўшы ўпор на добра запамінальныя песні, якія маглі канкурыраваць з пануючым пад канец 1980-х шугейзам і хваляй амерыканскага гранджу[2].

Remove ads

Першыя гады

«Бітва брыт-попа»

Зніжэнне ўздзеяння

Прадстаўнікі жанру

З жанрам брыт-поп ассацыіруюць наступныя гурты:

  • Ash
  • Black Grape
  • Blur
  • The Boo Radleys
  • Cast
  • The Divine Comedy
  • Elastica
  • Kula Shaker
  • Oasis
  • Ocean Colour Scene
  • Pulp
  • Sleeper
  • Suede
  • Supergrass

Прадстаўнікі жанру на Беларусі

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads