Oasis

From Wikipedia, the free encyclopedia

Oasis
Remove ads

Oasis (з англ.«Аазіс») — музычны гурт з Манчэстэра, Вялікабрытанія, адзін з найбольш уплывовых гуртоў брыт-попу.

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Жанры ...

Творчы касцяк гэтага гурта з Манчэстэра[1] складаюць браты Галахеры: вакаліст Ліям Галахер (нар. 21 верасня 1972) і гітарыст Ноэл Галахер (нар. 29 мая 1967).

Remove ads

Гісторыя

Браты выраслі на поўдні Манчэстэра ў сям'і ірландскіх каталікоў. Пакуль малодшы брат Ліам Галахер хадзіў у школу, Ноэл, які атрымаў у падарунак на 11-ы дзень нараджэння гітару ад свайго бацькі, захапіўся панк-рокам, і, як і многія яго аднагодкі, атрымліваў задавальненне ад прагулаў, рабавання і хуліганства. Ва ўзросце 13 гадоў Ноэл быў асуджаны ўмоўна на паўгады за абрабаванне раённай крамы, і пасля гэтага здарэння ўсур'ёз вырашыў заняцца музыкай, беручы прыклад з гітарыста Smiths Джоні Мара. Ліам Галахер не захапляўся музыкай да 1989 года, пакуль старэйшы брат не прывёў яго на канцэрт Inspiral Carpets. Ноэл пасябраваў з удзельнікам гэтага гурта Клінтам Бунам, потым стаў тэхнікам гурта і паехаў з музыкамі ў вялікае турнэ. У 1991 ён патэлефанаваў дадому, і маці сказала яму, што Ліам Галахер таксама стаў музыкам і сабраў свой уласны гурт.

Гітарыст Пол Артур з мянушкай Bonehead (англ.Тупіца) (нар. 23 ліпеня 1965), барабаншчык Тоні Мак-Кэрал і Пол Мак-Гіган (нар. 9 мая 1971) ігралі разам пад іменем Rain, а пасля таго, як Ліам Галахер стаў вакалістам гурта, яны змянілі назву на Oasis.

У 1992 годзе пасля канцэрту ў Манчэстэры да іх далучыўся Ноэл. Ён стаў гітарыстам і аўтарам амаль што ўсіх песень гурту. У маі 1993 года яны выступілі ў Глазга, дзе зрабілі моцнае ўражанне на ўладальніка лэйблу Creation Records Алана Мак-Гі, які прысутнічаў на канцэрце выпадкова.

Пад канец 1993 года выйшаў дэбютны сінгл «Columbia». Кампазіцыя адразу ж трапіла ў плэй-ліст BBC Radio, што было вельмі рэдкім выпадкам, улічваючы палітыку радыёстанцыі. У пачатку наступнага года прэса літаральна абрушылася на гурт, крытыкуючы галоўным чынам амаральныя паводзіны музыкантаў. З-за пастаяннага ўжывання наркотыкаў і алкаголю было сарвана некалькі канцэртаў, і гэта прывяло да напружанай атмасферы ўнутры калектыву.

Нягледзячы на гэта ў маі 1994 года сінгл «Supersonic» трапіў у брытанскі Top 40, а наступны сінгл «Shakermaker», выпушчаны праз два месяцы, дабраўся да 11-га радка брытанскага хіт-параду сінглаў. Неўзабаве выйшаў сінгл «Live Forever», у якім вельмі адчуваўся ўплыў The Beatles, а на вокладцы дыску быў намаляваны дом, у якім вырас Джон Ленан. Сінгл трапіў у першую дзясятку альбомаў Вялікабрытаніі. Гэта сведчыла пра тое, што дэбютны альбом гурта чакае вялікі поспех, і ў верасні 1994 года першы альбом Definitely Maybe заняў першы радок у хіт-парадзе Вялікабрытаніі.

У 1995 годзе гурт пачаў заваёўваць Злучаныя Штаты. Пасля некалькіх канцэртаў хіты Oasis падабраліся да самага Top 50 часопісу Billboard. У сярэдзіне года барабаншчык Мак-Кэрал пакінуў гурт, а яго месца заняў Алан Уайт (нар. 26 мая 1972). Разам з ім гурт пачаў працаваць над сваім другім альбомам «(What's the Story) Morning Glory?», які выйшаў у кастрычніку 1995 года і стаў адным з найлепшых поп-альбомаў 90-х гадоў. Сінглы «Roll With It» і «Some might say» занялі першыя радкі чартаў у Вялікабрытаніі. Акрамя гэтага валікі поспех мелі хіты «Wonderwall» і «Don't look back in anger».

У 1997 годзе Oasis выпусцілі свой трэці па ліку альбом «Be here now», якому папярэднічаў сінгл «D'you Know What I Mean?». Песня заняла першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. Фанаты з нецярпеннем чакалі выхаду дыску, а ў дзень рэлізу каля крамаў грамафоннага запісу выстраіліся вялікія чэргі. Цягам 24 гадзін было прададзена 800 тыс. экзэмпляраў. Хаця ў альбоме ўсё яшчэ адчуваецца моцны ўплыў The Beatles, там аказалася шмат аўтэнтычных песень. «Stand by me», якая стала адной з найлепшых песень Ноэла Галахера і грандыёзная «All around the world», зробленая ў духу «Hey Jude», вельмі хутка атрымалі папулярнасць у слухачоў па ўсім свеце.

У 1998 годзе выйшаў зборнік хітоў гурта, які ўключыў у сябе канцэртныя версіі хітоў «Acquiesce» і «Stay Young». У жніўні наступнага года гурт пакінулі Артур і Мак-Гіган, на змену якім прыйшлі гітарыст Джэм Арчэр (экс-Heavy Stereo) і бас-гітарыст Эндзі Бэл (экс-Ride, Hurricane № 1). У 2000 годзе гурт выпусціў чацвёрты па ліку студыйны альбом «Standing on the shoulder of giants». Нягледзячы на поспех першага сінглу «Go Let it Out», які дэбютаваў у лютым на першым месцы, альбом не змог дасягнуць поспеху сваіх папярэднікаў.

У красавіку 2002 года гурт зноў трапіў на вяршыні хіт-парадаў з сінглам «The Hindu Times», а затым яны выпусцілі новы альбом «Heathen Chemistry». Ліам Галахер прыняў удзел у запісу новых альбомаў Death in Vegas і Prodigy.

Remove ads

Састаў

Апошні склад
  • Ліям Галахер — вакал, тамбурын (1991—2009)
  • Ноэл Галахер — сола-гітара, вакал, бас-гітара, клавішныя (1991—2009)
  • Гем Арчэр — рытм-гітара, губная гармоніка (1999—2009)
  • Эндзі Бэл — бас-гітара (1999—2009)
  • Крыс Шэрак — ударныя (2008—2009)
Былыя ўдзельнікі
  • Пол «Бонхэд» Артур — рытм-гітара, акустычная гітара, клавішныя (1991—1999)
  • Пол «Гігсі» Мак-Гіган — бас-гітара (1991—1999)
  • Тоні Мак-Кэрал — ударныя (1991—1995)
  • Алан Уайт — ударныя (1995—2004)
  • Зак Старкі — ударныя (2004—2008)

Часавая лінія

Remove ads

Дыскаграфія

  • 1994 — Definitely Maybe
  • 1995 — (What's the Story) Morning Glory?
  • 1997 — Be Here Now
  • 2000 — Standing on the Shoulder of Giants
  • 2002 — Heathen Chemistry
  • 2005 — Don't Believe the Truth
  • 2008 — Dig Out Your Soul

Узнагароды

Больш інфармацыі Год, Намінант ...
Больш інфармацыі Год, Намінант ...
Больш інфармацыі Год, Намінант ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads