Брэгенц

горад у Аўстрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Брэгенцmap
Remove ads

Брэгенц (ням.: Bregenz) — горад на крайнім захадзе Аўстрыі, сталіца федэральнай зямлі Форарльберг, размешчаны на беразе Бодэнскага возера. Насельніцтва 27 853 жыхары (на 31 сакавіка 2011).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Першае паселішча на тэрыторыі Брэгенца ўзнікла каля 1500 года да н.э. Каля 500 года да н.э. сюды прыходзяць кельты: іх паселішча мае назву Брыганціён. У 15 г. да н.э. рымляне заснавалі на гэтым месцы горад Брыгантыум, які меў свой форум, базіліку, крытыя гандлёвыя рады. У 233 і 259/260 гадах горад быў разбураны алеманамі, якія крыху пазней (з 470 года) засялілі гэтыя землі. У сярэднявеччы Брэгенц меў права ладзіць штотыднёвы рынак. З 1451 года належыць княскай сям’i Габсбургаў. У 1647 годзе захоплены шведамі. У 1805 годзе становіцца часткай Каралеўства Баварыі, але ў 1815 годзе, згодна Венскім кангрэсе, стаў часткай Аўстрыі.

Remove ads

Культура

Штогод у ліпені і жніўні ў горадзе ладзіцца Брэгенцскі фестываль: для гэтага на возеры пабудавана спецыяльная пляцоўка.

Славутасці

  • Касцёл Св. Гала (пабудавана ў 1097 г., цалкам перабудавана ў стылі барока ў 1738.
  • Вежа Св. Марціна (1602г.)
  • Будынак на вул. Кірхштрасэ, 29 — дом з самым вузкім фасадам у Еўропе (шырыня 57 см).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads