Брэсцкая абласная філармонія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брэсцкая абласная філармоніяmap
Remove ads

Брэсцкая абласная філармонія — філармонія створана ў 1986 годзе ў горадзе Брэст на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніi.

Хуткія факты Брэсцкая абласная філармонія, Месцазнаходжанне ...

У складзе філармоніі працуюць камерны аркестр, які створаны ў 1991 г. (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Аляксандр Мартыненка), камерна-інструментальны ансамбль «Эвергрын», вакальны ансамбль «Крэсіва», канцэртна-лекцыйная група. Да 1995 г. існаваў дзіцячы музычны тэатр «Трам» (мастацкі кіраўнік Уладзімір Яшчук).

Сярод салістаў былі заслужаны артыст Расіі Барыс Пяцюк, заслужаны артыст Украіны Фёдар Богдан, баяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Пылік і іншыя.

Філармонія праводзіць штогадовыя регіянальныя фестывалі «Музычнае Палессе» (з 1995 г.), «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» (з 2000 г.), цыкл канцэртаў для дзяцей «Музыканты — дзецям» (з 2000 г.).

Філармоніi перадалі будынак былога гарнізоннага Дома афіцэраў на вул. Арджанікідзэ, дзе будзе зроблена камерная канцэртная зала. Дырэктарам філармоніi быў А. А. Мартыненка, цяпер яе ўзначальвае Зоя Iванаўна Шусцікава.

Remove ads

Літаратура

  • Брэсцкая абласная філармонія // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 289.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads