Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайныmap
Remove ads

Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — будынак у Мінску на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава ў парку Перамогі, каля абеліска «Мінск — горад-герой». Музей кампазіцыйна і ідэйна складае са стэлай адзіны функцыянальны і архітэктурны ансамбль. Будынак пабудаваны ў 20102013 па праекце архітэктараў Віктара Крамарэнкі, Віктара Нікіціна, Андрэя Грышана. Адкрыты 2 ліпеня 2014 года.

Хуткія факты Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Галоўны фасад, які фарміруе плошчу каля абеліска, па вышыні мінімальны — адзін паверх. Другі ідзе па рэльефе ўніз, ствараючы яшчэ адзін экспазіцыйны ўзровень. Кампазіцыйна будынак складаецца з 4 асноўных блокаў, якія сімвалізуюць чатыры гады вайны, 4 франты, якія вызвалялі Беларусь. Усе яны размяшчаюцца па восі, якая вядзе да абеліска «Мінск — горад-герой» — лейтматыву ўсёй кампазіцыі. Паміж блокамі ёсць прастора са шкляным дахам. Шкляны масток вядзе з блока ў блок, а праз расколіну, якая падкрэслівае драматызм падзей, бачны абеліск. Такія цясніны-расколіны ёсць паміж усімі блокамі. Яны ствараюць адчуванне скаванасці, сціснутасці: сышліся дзве магутныя груды — дзве сілы, якія супрацьстаяць адна адной; праз шкляны прастрэл праглядаецца толькі кавалачак неба, фрагмент ландшафту — напамінак пра страчанае мірнае жыццё. А на ўсім працягу экспазіцыі на розных узроўнях і блоках дамінуе абеліск як сімвал Перамогі[1].

У будынку некалькі ўваходаў. Галоўны, рабочы, размяшчаецца з боку парку, і да яго вядзе алея. Другі ўваход, парадны, — з боку плошчы Герояў каля абеліска[1].

Галоўны фасад выкананы ў мажорных формах у выглядзе пераможнага салюту, для якога за аснову быў узяты запіс салюту 1945 года. Нержавеючая сталь, з якой выкананы пілоны, па аўтарскай задумцы як ніякі іншы матэрыял павінен адлюстраваць спецыфіку вайны, а шкло залацістага колеру — золата Перамогі. Як падкрэсліваюць аўтары, яны невыпадкова пайшлі на такое кантраснае спалучэнне суровага бляску сталі і залатога ззяння шкла, у выніку якога атрымаўся яркі архітэктурны эфект[1].

Велічнасць будынка, нягледзячы на яго распластанасць, дасягаецца за кошт вертыкаляў, якія ў магутным адзіным парыве ствараюць архітэктурны ўсплёск сімвалічнага салюту Перамогі. На пілонах размешчаны шэраг барэльефаў, якія сімвалізуюць розныя этапы Вялікай Айчыннай вайны[1].

Задні фасад выкананы ў больш манументальных формах, якія адлюстроўваюць барацьбу і моц наступальнага руху. Усе элементы яго звернутыя ў бок захаду, адкуль прыйшла вайна, і куды накіроўвалася Перамога[1]. Усходні фасад увасабляе мір. Яго люстраны фасад адлюстроўвае парк, яго прыроду, мірны стан, зеляніну, дрэвы, ландшафт[2].

Thumb
Інтэр'ер музея

Пабудова і начынне інтэр'ера падкрэсліваюць ваенны характар музея, што адлюстравана ў спецыфіцы формаў, якія ад фасада арганічна пераходзяць у інтэр'ер і пабудаваны па прынцыпе паслядоўнага руху. Аб'ём памяшканняў, іх вышыня досыць вялікія, з прычыны таго, што тут экспануюцца самыя розныя трафеі, аж да самалётаў, якія параць у прасторы залы[1].

10 зал размяшчаюцца паводле храналогіі ваенных дзеянняў. Усе памяшканні аб'ядноўвае адна вялікая зала пад назвай «Дарога вайны», з якой паслядоўна можна патрапіць у першы, другі і трэці блокі, паступова падымаючыся па рэльефе, паколькі «Дарога» паўтарае адзнакі рэльефу парку. «Дарога вайны» заканчваецца залай Перамогі, якая знаходзіцца на даху музея[1]. Будынак напоўнены разнастайнымі тэхнічнымі сродкамі, так нароўні з унікальнымі гістарычнымі экспанатамі тут маюцца інфакіёскі, відэаэкраны, праектары, а таксама сістэма FogScreen — праецыраванне відэамалюнка на сцяну туману[2].

Зала Перамогі мае форму купала, які вянчае чырвоны сцяг, што адсылае да купала рэйхстага, над якім быў узняты Сцяг Перамогі. З зала адкрываецца маляўнічы від на парк і панараму горада[1].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads