Будынак Галоўнага штаба (Санкт-Пецярбург)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак Галоўнага штаба (руск.: Здание Главного штаба) — гістарычны будынак, які размяшчаецца на Палацавай плошчы ў Санкт-Пецярбургу. Будаўніцтва будынка працягвалася з 1819 па 1829. Архітэктар: К. І. Росі. Скульптары: С. С. Піменаў, В. І. Дземут-Маліноўскі.
У заходняй частцы будынка знаходзіцца камандаванне Заходняй ваеннай акругі — найбуйнейшай ваеннай акругі Расіі, якая ўключае абсалютную большасць насельніцтва, Маскву і Санкт-Пецярбург. камандуючы — генерал-полковник Сідараў .
Усходняя частка будынка перададзена Дзяржаўнаму Эрмітажу, які размясціў у будынку карціны XIX—XX стагоддзяў, пераважна імпрэсіяністаў, і праводзіць у будынку часовыя выстаўкі сучаснага мастацтва[1].
Remove ads
Архітэктура
Цэнтральная частка будынка складаецца з двух карпусоў, злучаных аркай, якія складаюць разам дугу агульнай даўжынёй 580 метраў[2].

У будынках, акрамя Галоўнага Штаба , размяшчаліся Ваеннае міністэрства , Міністэрства замежных спраў і Міністэрства фінансаў (ва ўсходнім корпусе).
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся Наркамат Замежных спраў, а пасля аддзяленне міліцыі.
У цяперашні час частка будынка належыць Заходняй ваеннай акрузе . У 1993 годзе ўсходняе крыло будынка Галоўнага штаба перададзена Эрмітажу.
З боку Неўскага праспекта да будынка прыбудаваны флігель, дзе размяшчалася Вольнае эканамічнае таварыства .
Да 1840-х гадоў на рагу Неўскага праспекта знаходзіўся стары будынак. У 1845 - 1846 гадах на гэтым участку архітэктар І. Д. Чэрнік пабудаваў новы будынак, фасад якога вырашаны ў агульных формах з Галоўным штабам.
У 2008 годзе быў праведзены тэндэр на рэканструкцыю ўсходняга крыла будынка Галоўнага штаба. Яго выйграў кансорцыум кампаній «Інтарсія» і «Возрождение». Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця зацвердзіў рашэнне тэндэрнай камісіі і кошт прац 4 418 414 868 рублёў.[3]
Remove ads
Зноскі
- Здание главного Штаба ВС Российской империи: настоящее и будущее на официальном сайте Эрмитажа.
- Здание Главного Штаба. Историческая статья Архівавана 11 кастрычніка 2006.
- Деловой Петербург со ссылкой на «Фонтанка.ру » и Фонд инвестиционных строительных проектов Названы победители тендера на реконструкцию Главного штаба // Деловой Петербург ISSN 1606-1829 (Online). — 16:33 30 мая 2008 года.(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads