Дварцовая плошча (Санкт-Пецярбург)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дварцовая плошча (Санкт-Пецярбург)map
Remove ads

Дварцовая плошча (руск.: Дворцовая площадь, з 1918 да 1944 плошча Урыцкага) — галоўная плошча Санкт-Пецярбурга, асноўнае звяно ў сістэме ансамбляў цэнтра горада. Архітэктурны ансамбль плошчы ўзнік у другой палове XVIII — першай палове XIX стагоддзя.

Хуткія факты Агульная інфармацыя ...
Хуткія факты

Плошчу ўтвараюць помнікі гісторыі і культуры федэральнага значэння  (руск.): Зімні палац, Будынак штаба гвардзейскага корпуса, Будынак Галоўнага штаба з Трыўмфальнай аркай, Аляксандраўская калона. Яе памеры складаюць каля 5 га (па іншых звестках[1] — 8 га; для параўнання — Чырвоная плошча ў Маскве мае плошчу 2,3 га). У складзе гістарычнай забудовы цэнтра Санкт-Пецярбурга плошча ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны.

Remove ads

Гісторыя назвы

Першапачатковая назва Адміралцейскі луг (уключаў таксама тэрыторыю сучаснага Аляксандраўскага сада  (руск.)) вядома з 1736 года. Дадзена па Адміралцейскай верфі. Найменне існавала да 1772 года.

Найменне Палацавая плошча вядома з 1766 года. Дадзена па размешчаным побач Зімняму палацу, паўднёвы фасад якога выходзіць на плошчу. У кастрычніку 1918 года плошча была перайменаваная ў плошчу Урыцкага (у гонар М. С. Урыцкага  (руск.), аднаго з арганізатараў штурму Зімняга палаца ў 1917 годзе, старшыні Петраградскай ЧК, забітага 30 жніўня 1918 года пры ўваходзе ў будынак Галоўнага штаба). 13 студзеня 1944 года выйшла пастанова аб вяртанні 20 гістарычных найменняў, у тым ліку і Дварцовай плошчы[2].

Remove ads

Гісторыя

Пачатак фармаванню плошчы паклала будаўніцтва Зімняга палаца (1754-62, архітэктар Б. Ф. Растрэлі). У канцы 18 ст. паўднёвы бок плошчы быў рэканструяваны па праекце Ю. М. Фельтэна, які вызначыў яе дугападобную форму, канчаткова замацаваную будаўніцтвам грандыёзнага ампірнага будынка Галоўнага штаба (1819-29, архітэктар К. І. Росі), з двайной трыўмфальнай аркай, увянчанай манументальнай калясніцай. Арка Галоўнага штаба разам з Аляксандраўскай калонай у цэнтры плошчы надалі ёй ўрачысты, трыўмфальны характар. З усхода плошча абмежавана будынкам штаба гвардзейскага корпуса (1837-43, архітэктар А. П. Брулоў), а з захада раскрытая ў бок былой Адміралцейскай плошчы, уключаючыся ў адзіную анфіладу плошчаў цэнтра горада.

Remove ads

Зноскі

  1. Топонимическая энциклопедия Санкт-Петербурга. СПб.: Информационно-издательское агентство ЛИК, 2002. С.106

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads