Будынак былой мужчынскай гімназіі (Мсціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак былой мужчынскай гімназіі — будынак у Мсціславе, помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі стылю мадэрн. Пазмешчаны па адрасе вуліца Кармеліцкая, 14. Узведзены ў 1908 г. з цэглы. Цяпер гэты будынак не выкарыстаўваецца, да 2002 тут размяшчалася сярэдняя школа № 1.
Remove ads
Архітэктура

Асіметрычны двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад фланкіраваны рызалітамі, расчлянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі (вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім). Над цэнтральным уваходам, вылучаным казырком на кансолях, размешчаны лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз з філянговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. У перакрыцці памяшканняў цэнтральнага корпуса выкарыстаныя крыжовы і цыліндрычныя скляпенні. Калідорная сістэма планіроўкі.
Remove ads
Мемарыяльныя дошкі
- Мемарыяльная дошка Дзмітрыю Емяльянавічу Астапенку, Аркадзю Аляксандравічу Куляшову, Юлію Абрамавічу Таўбіну. Устаноўлена ў 1986 годзе на будынку былога педагагічнага тэхнікума, у якім у 1928—1931 гг. вучыліся беларускія гэтыя савецкія паэты.
- Мемарыяльная дошка Якубу Коласу. Устаноўлена ў 1986 годзе на будынку былога педагагічнага тэхнікума, перад навучэнцамі i педагогамі якога ў 1925 годзе выступаў паэт.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак былой мужчынскай гімназіі (Мсціслаў)
- Будынак былой мужчынскай гімназіі (Мсціслаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак былой мужчынскай гімназіі (Мсціслаў) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads