Будынак ланкастэрскай школы (Гомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак ланкастэрскай школы (Гомель)map
Remove ads

Будынак ланкастэрскай школы — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1818 годзе (архітэктар I. Дзьячкоў з удзелам архітэктара Джона Кларка) на вул. Румянцаўскай (сучасная вул. Савецкая, 39).

Хуткія факты Будынак ланкастэрскай школы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Быў галоўным будынкам комплексу пачатковай школы (арганізавана па ініцыятыве графа М. П. Румянцава), дзе выкладанне вялося па сістэме ўзаемнага навучання, распрацаванай англійскім педагогам Джозефам Ланкастэрам.

Школа праіснавала нядоўга. Пасля смерці графа яна была зачынена. Новы гаспадар граф С. П. Румянцаў спрабаваў арганізаваць тут ткацкую фабрыку. У вялікіх залах былі ўсталяваны станкі, пачалася праца. Але гомельскія тавары аказаліся неканкурэнтаздольнымі ў параўнанні з маскоўскімі, і гэтая справа была спынена. Пасля размяшчэння ў Гомелі ваенных тут размясціўся ваенны шпіталь[1].

Зараз будынак выкарыстоўваецца як корпус абутковага вытворчага аб’яднання «Праца».

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Выява фасада будынка

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сярэдняя частка галоўнага фасада вылучаная васьмікалонным на два паверхі порцікам іанічнага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі галоўнага фасада мелі невялікія рызаліты, сцены якіх на першым паверсе былі апрацаваны рустоўкай. Вокны першага паверху знаходзіліся ў неглыбокіх нішах з паўцыркульнымі завяршэннямі. Уваходы з тарцоў будынка падкрэсліваліся чатырохкалоннымі порцікамі тасканскага ордара, што падтрымлівалі балконы. У сярэдняй частцы будынка знаходзіўся вестыбюль з лесвіцамі на другі паверх. Па баках вестыбюля размяшчаліся вялікія залы для заняткаў, якія мелі пасярэдзіне рад калон. Уваходы з тарцоў будынка мелі сенцы з лесвіцамі на другі паверх. Акрамя галоўнага будынка, у комплекс школы ўваходзілі чатыры двухпавярховыя флігелі для пражывання настаўнікаў і вучняў (першы паверх мураваны, другі — драўляны), а таксама драўляныя пабудовы для лазні, свірна і стайні. У 1840-я гады ў сувязі з размяшчэннем у Гомелі ваеннага гарнізона комплекс выкарыстоўваўся пад казармы.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Морозов В. Ф. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура.. Мн.: Четыре четверти, 1997. — С. 225-226. — 336 с., ил с. ISBN 985-6089-24-7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads