Іван Пятровіч Дзьячкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Пятровіч Дзьячкоў (1789 — пасля 1836) — рускі беларускі архітэктар, які працаваў у горадзе Гомелі[1]. Прадстаўнік класіцызму.
Remove ads
Біяграфія
Іван Пятровіч Дзячкоў нарадзіўся ў Маскве ў сям’і надворнага саветніка. Вучыўся ў архітэктурнай школе Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва[2].
Да 1813 працаваў у Маскве. 3 1814 жыў і працаваў у Гомелі[3].
У 1814—1826 гадах служыў у маёнтку графа М. П. Румянцава (у 1814, 1815, 1818 выязджаў-у Маскву для азнаямлення з работамі маскоўскіх архітэктараў і набыцця праектаў)[3] памочнікам архітэктара Дж. Кларка[2].
Remove ads
Творчасць

Браў удзел у праектаванні і стварэнні шматлікіх многіх збудаванняў Гомеля[2]. Паводле яго праектаў у Гомелі пабудаваны: дваранскае вучылішча (1818), «паляўнічы домік» (1818—1820), ткацкая і бялільная фабрыкі (1818—1820); кіраваў будаўніцтвам ланкастэрскай школы (1818) і «Рускага тракціра» (1822, абодвух арх. Дж. Кларк)[3].
Зноскі
- Морозов, В. Ф. Гомель классический: Эпоха. Меценаты. Архитектура / В. Ф. Морозов. — Минск : Четыре четверти, 1997. — 335 с.
- Дзьячкоў Іван Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads