Будынак рэальнага вучылішча (Орша)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак рэальнага вучылішча (Орша)map
Remove ads

Будынак рэальнага вучылішча — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Оршы.

Хуткія факты Будынак рэальнага вучылішча, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Будынак у 1910 годзе

Пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1906 годзе ў цэнтры горада (вул. Леніна, 41). У вучылішчы ў 19071909 гадах працаваў дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст П. М. Лепяшынскі.

У будынку размешчана сярэдняя школа № 1.

Архітэктура

Thumb
Галоўны фасад

Двухпавярховы П-падобны ў плане мураваны аб'ём бакавымі крыламі арыентаваны ў двор. Галоўны ўваход у цэнтры будынку мае прыхожую, невялікі вестыбюль, адкуль трохмаршавыя парадныя ўсходы вядуць на другі паверх, дзе цэнтральнае месца займае актавая зала. Архітэктурна-мастацкае рашэнне будынку сціплае, дэкор вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі. Галоўны фасад расчлянёны трыма рызалітамі. Сярэдні, які выступае больш за бакавыя, вылучаны высокімі арачнымі вокнамі другога паверху, галоўным уваходам і невялікім арыгінальным балкончыкам. Архітэктурную выразнасць аб'ёму ўзмацняецца яго каларыстычным рашэннем, вылучэннем на фоне чырвона-карычневай муроўкі ліштваў, карнізных цяг, абрамленняў кутоў і інш.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads