Букаву

From Wikipedia, the free encyclopedia

Букавуmap
Remove ads

Бука́ву — горад ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвае Ківу, порт на паўднёвым беразе возера Ківу.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Горад з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам і вузлом аўтамабільных дарог, звязваючых Дэмакратычную Рэспубліку Конга з дзяржавамі Усходняй Афрыкі. Насельніцтва горада ў 1979 годзе налічвала каля 181 000[2] чал. У горадзе дзейнічаюць прадпрыемствы металаапрацоўчай, хімічнай і харчовай прамысловасці, міжнародны аэрапорт.

Remove ads

Навука і адукацыя

У горадзе дзейнічаюць Інстытут навуковых даследаванняў Цэнтральнай Афрыкі, Інстытут горнай справы, Інстытут агранамічных і медыцынскіх даследаванняў і іншыя навучальныя і навуковыя ўстановы[2].

У напрамку на паўночны захад ад Букаву знаходзіцца нацыянальны парк Кахуз-Біега[2].

Зноскі

  1. Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 372. — 672 с. с илл. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads