Булеўскае балота

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Булеўскае балота, або Булеў Мох — балота галоўным чынам нізіннага тыпу на поўначы Жыткавіцкага і паўднёвым усходзе Салігорскага раёнаў Беларусі, у вадазборы возера Чырвонае і ракі Случ.

Хуткія факты Булеўскае балота, Размяшчэнне ...
Remove ads

Апісанне балота

Балота перасякае Даманавіцкая канава, вада з якой перапампоўваецца ў возера Чырвонае. Плошча 27,9 тыс. га. Глыбіня торфу да 6 м, сярэдняя глыбіня 1,7 м, ступень разлажэння 30 %, зольнасць 8,4 %. Часткова асушана адкрытай асушальных сеткай.

Флора

На асушаных землях вырошчваюць сеяныя травы, збожжавыя і кармавыя культуры. На незасвоеннай частцы балота растуць карлікавая бяроза, асака, гіпнавыя і сфагнавыя імхі, хвоя.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads