Чырвонае (возера)
возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чырвонае, Князь-возера — самае вялікае возера Гомельскай вобласці і трэцяе паводле плошчы сярод азёр Беларусі. Знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне, у басейне ракі Прыпяць, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Жыткавічы.
Remove ads
Назва
Сучасная назва «Чырвонае» з’яўляецца следам раннесавецкай практыкі перайменавання «немілагучных» і ідэалагічна чужых назваў. Яна была замацаваная пастановай 1931 г., у якой гаварылася: «…возера „Князь“ або „Жыд“ Ляхавіцкага сельсавета Жыткавіцкага раёна перайменаваць у возера „Чырвонае Палессе“»[3].
У народных паданнях пра возера дзве паралельна ўжываныя яго назвы «Князь-возера» і «Жыд-возера» тлумачацца тым, што князь ажаніўся з яўрэйкай (шынкарскай дачкой)[4].
У некаторых з літоўскіх гідронімаў тыпу Žyd-a-upis корань Žyd- звязваюць з літ. žydėti «свяціць; цвісці»[5], якое ад балцкага кораня *žeid- / *žid- «гарэць; свяціць, ззяць»[6], што ад індаеўрапейскага *ĝei- «ззяць; мігцець»[7].
Remove ads
Гідраграфія
Плошча возера 43,8 (40,82[2]) км². Найбольшая глыбіня 4 (2,9[2]) м, сярэдняя — 0,7[2] м. даўжыня 12,1 (11,68[2]) км, шырыня да 5,2 (5,03[2]) км. Даўжыня берагавой лініі — 30,8 (30,78[2]) км. Аб’ём вадыў возеры 27,35 млн м³[2].
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі возера нізкія, затарфаваныя, дно выслана сапрапелем, на поўдні па мелкаводдзю пясчанае. Упадаюць рака Дземенка, канава Цесна, канава Восаўская і інш., выцякаюць Жыткавіцкі канал, канал Азёрны.
Remove ads
Экалогія
З захаду да возера прымыкаюць тарфяныя палі, на якіх вядзецца здабыча торфу. У выніку асушэння і торфараспрацоўкі балотнага масіву «Булеў Мох» быў парушаны гідралагічны рэжым возера, адбылася трансфармацыя прылягаючых лясных супольніцтваў у збедненыя меліярацыйна-ўтвораныя фітацэнозы. Нягледзячы на тое, што старая торфараспрацоўка затоплена, гідралагічны рэжым тэрыторыі да гэтага часу цалкам не аднавіўся.
На частцы торфараспрацовак агульнай плошчай каля 2,5 тыс. га праводзіцца аднаўленне балот. Зараз гэтыя ўчасткі ўяўляюць сабой сажалкі, раздзеленыя дамбамі. Глыбіня вады ў іх вагаецца ад 0,5 да 1,5 м, у каналах — ад 1,5 да 3 м. Усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для гнездавання многіх відаў водна-балотных птушак.
Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах, як крыніца вады для арашэння. Возера і затопленыя тарфянікі арандуюцца пад аматарскае рыбалоўства.
Каля возера населеныя пункты Ляхавічы Пухавічы. У возеры водзяцца карась сярэбраны, карась звычайны, плотка, краснапёрка, лінь, акунь рачны, джгір звычайны, уюн звычайны[2]. Сустракаецца шчупак звычайны[2]. Зарыблялася карпам, белым амурам, белым таўсталобікам, судаком звычайным[2].
Зноскі
- Морфометрические параметры озёр Гомельской области Архівавана 25 сакавіка 2020. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»] (руск.)
- Постановление Центрального Исполнительного комитета и Совета Народных Комиссаров БССР от 5 декабря 1931 г. № 284 Об изменении территории некоторых районов и сельских советов и о переименовании сельских советов, деревень и озера «Князь» // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1931, № 51, аддз. 1.
- Легенды і паданні. Мінск, 1983. № 671—673. С. 381—385.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 400, 401.
- S. Karaliūnas. Iš baltų kalbų puodininkystės terminijos istorijos // Lietuvių kalbotyros klausimai. XVI. 1975. С. 137—141.
- S. Karaliūnas. Iš baltų kalbų puodininkystės terminijos istorijos // Lietuvių kalbotyros klausimai. XVI. 1975. С. 140—141.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads