Булонская дэкларацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Булонская дэкларацыя (эспер. Bulonja Deklaracio) базавы канстытуцыйны дакумент, вызначаюшчы сутнасць эсперанта. напісаны Л. Л. Заменгофам, ён быў прыняты падчас першага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у французскім горадзе Булонь-сюр-Мэр 9 жніўня 1905 года. Дэкларацыя складаецца з пяці пунктаў:
- Эсперантызм - імкненне распаўсюдзіць ва ўсім свеце ужыванне нейтрална-чалавечай мовы, якая б не прынуждала сабе ва унутраным жыцці народаў і ніколькі б не мела б намер выціснуць існуючыя нацыянальныя мовы:
- даваў бы людзям розных нацый магчымасць узаемапаразумення;
- Мог бы служыць у якасці міжнароднай мовы грамадскіх устаноў у тых краінах, дзе розныя нацыі канфліутуюць паміж сабой з-за мовы;
- на якім могуць публікавацца тыя творы, якія прадстаўляюць асаблівую цікавасць для ўсіх народаў.
- Міжнароднай мовай можа быць толькі мова штучная. Найбльш падыходзячая для гэтага мова - эсперанта.
- Матэрыяльным гаспадаром эсперанта з'яўляецца увесь свет. Духоўнымі гаспадарамі - людзі, якія эсперанытсцкім светам будуць прызнавацца лепшымі і найбольш таленавітымі пісьменнікамі на гэтай мове.
- Адным-адзіным назаўсёды абавязковым для ўсіх эсперантыстаў фундаментам мовы эсперанта з'яўляецца твор "Асновы эсперанта", у які ніхто не мае права уносіць змены.
- Эсперантыстам называецца любы чалавек, які ведае і ужывае мову эсперанта, без залежнасці ад мэтаў, дзяля якіх ён яго ужывае.

Remove ads
Тэкст дэкларацыі
Падчас першага паседжання першага Сусветнага Кангрэса 7 жніўня 1905 года Заменгоф чытаў сваю дэкларацыю, тэкст якой, трохі эменены, быў прапанаваны удзельнікам кангрэса падчас чацвётрага паседжання ў яго канчатковай форме і прыняты кангрэсам. Вось яе тэкст:
Дэкларацыя аб сутнасці эсперантызма 9-га жніўня 1905 "З-за таго, што аб сутнасці эсперантызма шмат хто мае памылковую ідэю, таму мы падпісаўшыяся, прадстаўнікі эсперантызма ў розных краінах свету, сабраўшыяся на міжнародны кангрэс Эсперантысцкі ў Булонь-сюр-Мэр, палічылі неабходным згодна з прапановай аўтара мовы эсперанта даць наступныя тлумачэнні:
- Эсперантызм - гэта імкненне распаўсюдзіць ва ўсім свеце ужыванне нейтральна чалавечай мовы, якая б не "навязваючы сабе ва унутранным жыцці народаў і ніколі імкнучыся знішчыць існуючыя нацыянальныя мовы", дала б людзям розных нацый магчымасць узаемапаразумення паміж сабой, якая б магла служыць як міратворчая мова ў публічных установах у тых краінах, дзе розныя народы варагуюць паміж сабой з-за мовы, і пасрэдствам якой могуць быць апублікаваныя тыя творы, якія маюць агульны інтарэс для усіх народаў. Усялякая іншая ідэя альбо надзея, якую той ці іншы эсперантыст звязвае з эсперантызмам, з'яўляецца справай цалкам прыватнай, за якую эсперантызм не адказвае.
- Паколькі цяпер ніхто з даследчыкаў не сумняваецца, штоміжнароднай мовай можа быцьтолькі мова штучная, і паколькі з усіх шматлікіх спроб, адбыўшыхся на працягу апошніх двух стагоддзяў, былі прапанаваны толькі тэарэтычныя праекты, і мовай сапраўды завершанай, з усіх бакоў іспытанай, беззаганна жыццяздольнай і ва ўсіх адносінах прыгоднай паказалася толькі адзіная мова эсперанта, таму прыхільнікі ідэі міжнароднай мовы, усведамляючы, што тэарэтычныя развагі вядуць у нікуды і што мэта можа быць дасягнута толькі практычнай дзейнасцю, ужо даўно аб'ядналіся вакол адзінай мовы эсперанта і працуюцьнад яе распаўсюджаннем і ўзбагачэннем яе літаратуры.
- Паколькі аўтар мовы эсперанта з самага пачатку адмовіўся раз і назаўсёды ад усіх асабістых правоў і прывілегіяў у адносінах да гэтай мовы, таму эсперанта не з'яўляецца чыёй небудзь уласнасцю ні ў матэрыяльных ні ў маральных адносінах. Матэрыяльным гаспадаром гэтай мовы з'яўляецца увесь свет, і кожны жадаючы мае магчымасць выдаваць на ці аб гэтай мове ўсе творы, якія ён жадае, і ужываць мову для ўсіх магчымых мэт; як духоўныя гаспадары гэтай мовы будуць заўсёды разглядацца тыя асобы, якіх эсперантысцкі свет прызнае найлепшымі і найбольш таленавітымі пісьменнікамі на гэтай мове.
- Эсперанта не мае ніякага асабістага заканадаўцу і не залежыць ад якога небудзь асобнага чалавека. Усе меркаванні і творы стваральніка эсперанта маюць, падобна да меркаванняў і твораў усялякага іншага эсперантыста, характар абсалютна асабісты і неабавязковы. Адзіным раз і назаўсёды абавязковым фундаментам мовы эсперанта з'яўляецца твор "Асновы эсперанта", у якім ніхто не мае права рабіць змены. Калі хто небудзь адхіліцца ад правіл і мадэляў дадзеных у гэтым творы, ён ніколі не можа апраўдаць сабе словамі "так жадае альбо раіць аўтар эсперанта". Кожную ідэю, якая не можа быць прама адлюстравана ў "Асновах эсперанта" кожны эсперантыст мае права выразіць у той манеры, якую ён знаходзіць найбольш дакладнай, таксама, як робіцца ў кожнай іншай мове. Але дзяля поўнага адзінства мовы кожнаму эсперанцісту рэкамендавана пераймаць як мага больш той стыль, які знаходзіцца ў творы стваральніка эсперанта, які больш за ўсіх працаваў дзяля і у эсперанта і найлепш ведае яго стыль.
- Эсперантыстам называецца тая асоба, якая ведае і ужывае мову эсперанта у незалежнасці ад таго, якія мэты ён ставіць. Прыналежнасць да атыўнага эсперантысцкага грамадства з'яўляецца рэкамендуемым, але не абавязковым."
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads