Бульбяное пюрэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бульбяное пюрэ
Remove ads

Бульбяное пюрэ (тоўчаная бульба) — пюрэ з бульбы. Распаўсюджаны спосаб прыгатавання бульбы ва ўсім свеце. Бульбяное пюрэ, як правіла, ужываецца як гарнір, але можа выкарыстоўвацца як інгрэдыент для падрыхтоўкі іншых страў. Адвараную ачышчаную бульбу таўкуць, часам дадаюць бекон, абсмажаную цыбулю, кавалачкі папрыкі.

Хуткія факты Бульбяное пюрэ, Уваходзіць у нацыянальныя кухні ...
Remove ads

Сухое бульбяное пюрэ

Сухое бульбяное пюрэ — прадукт для зручнага і хуткага прыгатавання гарніру або, дзякуючы прымяненню асобай тэхналогіі і ўсялякіх дабавак, разнастайных іншых абедзенных страў. Сухое бульбяное пюрэ вырабляюць у выглядзе крупкі, шматкоў і гранул. Бульбяная крупка — дробназярністы прадукт вільготнасцю не больш за 12 % і памерам крупінак 1—2 мм белага або светла-крэмавага колеру. Аб’ёмная маса прадукту вагаецца ў межах 500—600 кг/м³. Бульбяныя гранулы — цыліндрыкі дыяметрам ад 1 да 3 мм, даўжынёй ад 5 да 25 мм белага або крэмавага колеру разнастайных адценняў, уласцівых адпаведным гатункам бульбы, вільготнасцю не больш за 12 %. Аб’ёмная маса гранул дыяметрам 1—3 мм і даўжынёй 22 мм складае 300—400 кг/м³. Бульбяныя шматкі — вельмі тонкія (таўшчынёй 0,2—0,3 мм) пялёсткі белага або крэмавага колеру розных адценняў памерам не больш за 10 мм. Вільготнасць прадукту на больш за 12 %[1].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads