Бурачок (часопіс)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Бурачо́к» — самвыдавецкі грамадска-палітычны часопіс, які выдаваўся ў 19861987 гадах. За два гады выйшла тры нумары[1].

Хуткія факты «Бурачок», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Часопіс быў створаны ў 1986 годзе ўдзельнікамі моладзевага нацыянальнага руху з мэтай адкрытага абмеркавання пытанняў беларускай незалежнасці, дэмакратыі і свабоды. Назва часопіса з'яўляецца адсылкай да псеўданіма «Мацей Бурачок», якім карыстаўся класік беларускай літаратуры XIX стагоддзя Францішак Багушэвіч[2].

Ініцыятарамі выдання былі Алесь Бяляцкі, Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец і Віктар Івашкевіч[2][1].

Часопіс друкавалі на партатыўнай друкарскай машынцы на папяроснай паперы. Каб пазбегнуць выкрыцця з боку КДБ, пасля працы над кожным нумарам машынку закопвалі ў зямлю ў лесе пад Мінскам. Алесь Бяляцкі ўспамінаў пра небяспеку такой працы і пра тое, як старанна знішчаліся сляды пасля друку[2].

Рэдакцыя распаўсюджвала часопіс паводле загадзя складзенага спісу адрасатаў, раскладаючы асобнікі ў канверты і пакідаючы іх у паштовых скрынях у Мінску або дасылаючы па пошце ў іншыя гарады[1].

Remove ads

Пераслед

Пасля выхаду другога нумара КДБ пачаў адсочваць выдаўцоў і выклікаць іх на «прафілактычныя гутаркі». Падчас распаўсюджвання трэцяга нумара быў затрыманы рабочы Яўген Івашкевіч. Увесь астатні наклад часопіса, які захоўваўся ў Доме літаратара, быў канфіскаваны падчас ператрусу ў кабінеце літкансультанта Саюза пісьменнікаў Алеся Емяльянава[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads