Саюз беларускіх пісьменнікаў
недзяржаўнае аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў (да 1991 г. — Саюз пісьменнікаў БССР, да 1996 г. — Саюз пісьменнікаў Беларусі) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) (да 1991 г. — Саюз пісьменнікаў БССР, да 1996 г. — «Саюз пісьменнікаў Беларусі») — прафесійная, добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх літаратараў, якая існавала ў 1934—2021 гадах. За савецкім часам была звязана з дзяржаўным апаратам, пазней незалежная арганізацыя.
Актыўна ўдзельнічала ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі, спрыяла развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры і беларускай мовы. Ціск на арганізацыю з боку ўладаў Беларусі распачаўся ў 1997 годзе, калі ў саюза быў адабраны Дом літаратара, у 2005 годзе ўчынена спроба расколу арганізацыі, быў створаны прарэжымны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ліквідавана ў 2021 годзе ў рамках палітычных рэпрэсій і знішчэння грамадзянскай супольнасці[1] ў Беларусі, распачатах пасля масавых пратэстаў 2020 года.
Remove ads
Гісторыя
Створаны паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 27 мая 1932 года «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР». Арганізацыйна аформлены I-м Усебеларускім з’ездам пісьменнікаў (1934) як Саюз пісьменнікаў БССР. Першым старшынёй быў абраны Міхась Клімковіч.
У 1997 годзе ў СБП распараджэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі быў забраны Дом літаратара (уласнасць арганізацыі)[2].

На люты 2004 налічваў 519 членаў[3]. У канцы 2005 года ад Саюза аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны («праўладны») Саюз пісьменнікаў Беларусі. Адной з прычын стварэння СПБ лічыцца спроба разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць[4]. Па позве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на ліквідацыю аб’яднання вясной 2006 года, быў распачаты працэс у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь, але Саюз выйграў судовую справу[2][5].
Пасля стварэння праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, па сутнасці, быў абвешчаны па-за законам: яго пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі і ў 2006 годзе вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя выданні «Полымя», «Нёман», «Маладосць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[6], а нелаяльныя рэдактары і супрацоўнікі — звольнены з працы[2].
30 студзеня 2017 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову № 7 «Аб вызначэнні творчых саюзаў», якая ўступала ў сілу 17 лютага — у спіс творчых саюзаў не ўвайшоў СБП, супроць «праўладнага» Саюза пісьменнікаў Беларусі[7]. Паводле пастановы, члены СБП, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік асоб, якія мусілі плаціць «дармаедскі падатак» за 3 дні да моманту, калі трэба было заплаціць. Але пасля шматлікіх заяў і зваротаў Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка 2017 года перагледзела спіс, прадугледжаны пастановай № 7, і ўключыла найстарэйшую пісьменніцкую арганізацыю ў лік творчых саюзаў[8].
17 лістапада 2020 года Саюз беларускіх пісьменнікаў выступіў з адкрытым зваротам пісьменніцкай супольнасці «Хопіць гвалту, прыміце волю народа!», у якім асудзіў гвалтоўныя дзеянні з боку сілавых структур і прадстаўнікоў улады ў дачыненні да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту супраць гвалту і фальсіфікацыі вынікаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. СБП заклікаў спыніць масавыя рэпрэсіі, здзекі з людзей, якія хочуць пераменаў, а таксама запатрабаваў ад улады прызнаць сваю паразу і прыняць волю народа. Пад адкрытым лістом падпісаліся больш за 200 беларускіх пісьменнікаў[9].
14 ліпеня 2021 года ў офісе СБП прайшоў ператрус, у выніку якога Следчы камітэт забраў тэхніку і інфармацыйныя носьбіты, офіс быў апячатаны. Пасля вобшуку ў ліпені 2021 года адбылося блакаванне банкаўскага рахунку Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, а Міністэрства юстыцыі вынесла СБП два папярэджанні. Адно з іх было вынесена ў сувязі з непрадастаўленнем дакументаў, якія засталіся ў апячатаным памяшканні офіса. У жніўні 2021 г. Вярхоўны Суд узбудзіў грамадзянскую справу па ліквідацыі СБП, ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі[10]. Рэпрэсіі супраць СБП выклікалі хвалю пратэстаў як у Беларусі, так і за мяжой (напрыклад, адпаведную заяву прыняў Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны)[11]. Тым не менш 1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны Суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі СБП[12]. Рашэнне вынес суддзя Вярхоўнага Суда Беларусі Ігар Мільто.
Remove ads
Старшыні
- 1932—1937 — Міхась Клімковіч
- 1938—1948 — Міхась Лынькоў
- 1948—1967 — Пятрусь Броўка
- 1967—1990 — Максім Танк
- 1990—1998 — Васіль Зуёнак
- 1998—2001 — Уладзімір Някляеў (фактычна — да выезду з Беларусі ў 1999 г.)
- 2001—2002 — Вольга Іпатава (фактычна — з моманту выезду з Беларусі Уладзіміра Някляева ў 1999 г.)
- 2002—2011 — Алесь Пашкевіч
- 2011—2021 — Барыс Пятровіч
Remove ads
Друкаваныя органы
- «Отчизна» (1945—1946)
- «Советская отчизна» (1946—1951)
- «Полымя» (да 2006, потым перайшло да Саюза пісьменнікаў Беларусі)
- «Нёман» (да 2006, потым перайшло да Саюза пісьменнікаў Беларусі)
- «Маладосць» (да 2006, потым перайшло да Саюза пісьменнікаў Беларусі)
- «Літаратура і мастацтва» (да 2006, потым перайшло да Саюза пісьменнікаў Беларусі)
Гл. таксама
Зноскі
- Макей считает, что из-за санкций гражданское общество перестанет существовать (руск.). Reform.news (10 красавіка 2021). Праверана 6 лістапада 2023.
- Саюз беларускіх пісьменнікаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Мікола Бугай. Баравікова і Масла выходзяць з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў . Наша Ніва (27 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2019. Праверана 27 лютага 2019.
- Вярхоўны суд Беларусі адклаў вырашэнне пытання пра закрыццё Саюзу беларускіх пісьменнікаў – DW – 13.04.2006 . dw.com. Праверана 6 лістапада 2023.
- Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе спыніць масавы пераслед літаратараў(недаступная спасылка). TUT.BY (4 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 27 лютага 2019.
- Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30.01.2017 г. № 7 «Об определении перечня творческих союзов» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 6 лістапада 2023.
- Больш не «дармаеды»: Мінкульт вярнуў Саюзу беларускіх пісьменнікаў статус творчага . Наша Ніва. Праверана 6 лістапада 2023.
- ashustin. В. Рубінчык. Абы не танкі… (англ.) (28 жніўня 2021). Праверана 6 лістапада 2023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads