Бурдж аль-Араб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бурдж аль-Арабmap
Remove ads

Бурдж аль-Араб (араб. برج العرب літаральна «Арабская Вежа») — раскошны гатэль у Дубаі, самым буйным горадзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Будынак стаіць ля мора на адлегласці 280 метраў ад берага на штучным востраве, злучаным з зямлёй пры дапамозе моста. Маючы вышыню 321 метр, быў самым высокім гатэлем у свеце, пакуль не з’явіўся іншы дубайскі гатэль — Вежа Ружы — вышынёй 333 метра, які адкрыўся ў красавіку 2008 года.

Хуткія факты Бурдж аль-Араб Арабская Вежа, Краіна ...

Будаўніцтва гатэля пачалося ў 1994 годзе, для наведвальнікаў ён адкрыўся 1 снежня 1999 года. Гатэль быў пабудаваны ў выглядзе ветразя доу, арабскага судна. Бліжэй да верху знаходзіцца верталётная пляцоўка, а з іншага боку — рэстаран «Аль-Мунтаха» (араб. Найвышэйшы), абодва падтрымліваюцца кансольнымі бэлькамі.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads