Буржуазная дэмакратыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буржуазная дэмакратыя — форма палітычнага ладу, заснаваная на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды і роўнасці грамадзян пры панаванні буржуазіі. Буржуазная дэмакратыя супрацьпастаўляе сацыялістычнай дэмакратыі, заснаванай на дыктатуры пралетарыяту або агульнанароднай дзяржаве. Такі палітычны лад існаваў у XVII—XIX стагоддзях. Буржуазна-дэмакратычнымі дзяржавамі можна назваць Рэспубліку Злучаных Правінцый (сучасныя Нідэрланды), Францыю (1789—1799 і пасля 1804), ЗША (да пачатку XX стагоддзя) і інш. У XX стагоддзі на змену буржуазна-дэмакратычнага ладу прыйшла ліберальная дэмакратыя.
Remove ads
Галоўныя рысы
Буржуазна-дэмакратычная дзяржава вызначаецца па наступных прыкметах:
- Вяршэнства канстытуцыі і парламента
- Шматпартыйная сістэма
- Разнастайнасць формаў уласнасці
- Укараненне сістэмы падзелу ўладаў
- Наяўнасць сістэмы дэмакратычных правоў і свабод
Развіццё капіталістычных адносін
Усталяванне буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі стварала найбольш спрыяльныя палітычныя ўмовы для развіцця капіталістычнага базісу, для ўмацавання і развіцця капіталістычнай уласнасці. Фармальна-юрыдычная роўнасць грамадзян пры буржуазна-парламентарнай сістэме — адна з умоў для таго, каб паўней і мацней дзейнічаў эканамічны прымус буржуазіі, якая канцэнтруе ў сваіх руках вырашальныя сродкі вытворчасці і асноўныя багацці краіны.
Remove ads
Літаратура
- Краткий политический словарь, «Политиздат», 1989. — С. 144.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads