Буркоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бурко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Буркі. Знаходзіцца на паўночным захадзе раёна.

Хуткія факты Буркоўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бакуноўскага і Сабалёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мікуліцкага сельсавета[1].

18 сакавіка 2005 года Астраглядаўскі сельсавет перайменаваны ў Буркоўскі[2]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя вёскі Астрагляды, Багушы, Вязок і Хатуча[3]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікуліцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Мікулічы, вёскі Вялікі Лес, Конанаўшчына, Рыжкаў і Чырвонае Поле), таксама ў склад сельсавета перададзены вёскі Красная Гара і Сабалі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 646 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 1,1 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 1034 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads