Бурэя (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бурэ́я[2] (руск.: Буре́я) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскім краі і Амурскай вобласці, левы прыток ракі Амур.
Даўжыня ракі 623 км, ад вытоку Правай Бурэі — 752[3] км. Плошча вадазборнага басейна 70,7 тыс. км². Утвараецца пры зліцці Правай і Левай Бурэі. У верхнім цячэнні горная рака, у сярэднім пераразае адгор’і хрыбта Турана і цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне. Асноўныя прытокі: Німан, Туюн (справа), Ургал, Тырма (злева). Сярэдні расход вады 940 м³/с. Сплаўная. Суднаходства на 197 км ад вусця (на 174 км, ад вусця да пасёлка Талакан[4]).
У басейне Бурэі больш за 1500 азёр агульнай плошчай 51,6 км²[5]. На рацэ Бурэйская ГЭС і Бурэйскае вадасховішча.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads