Амурская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амурская вобласць (руск.: Аму́рская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Далёкім Усходзе ў басейнах рэк Амур і Зея. Утворана 22 кастрычніка 1932 года. Вобласць мяжуе з Якуціяй на поўначы, Хабараўскім краем на ўсходзе, Кітаем на поўдні і Забайкальскім краем на захадзе.
Насельніцтва 887,6 тыс. чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 2,4 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 66,0 % (2005). Па нацыянальнай прыналежнасці 92,02 % рускія, 3,49 % украінцы, 0,87 % беларусы.
Падзяляецца на 20 раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Благавешчанск — самы стары населены пункт Далёкага Усходу (заснаваны ў 1856 годзе). На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Хінганскі запаведнік.
Remove ads
Губернатары
- 1991—1993 — Альберт Крыўчанка
- 1993 — Аляксандр Сурат
- 1993—1994 — Уладзімір Паляванаў
- 1994—1996 — Уладзімір Дзячэнка
- 1996—1997 — Юрый Ляшко
- 1997—2001 — Анатоль Беланогаў
- 2001—2007 — Леанід Караткоў
- 2007—2008 — Мікалай Колесаў
- 2008—2015 — Алег Кажамяка
- 2015—2018 — Аляксандр Казлоў
- з 2018 — Васіль Арлоў
Вядомыя асобы
- Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін — Герой Савецкага Саюза.
- Пётр Аляксандравіч Сыцко (1921—1990) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, тэорыі і практыкі арганізацыі перавозачнага працэсу, эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Кандыдат тэхнічных навук (1966), прафесар (1972).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads