Бутрас Бутрас-Галі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутрас Бутрас-Галі (араб. بطرس بطرس غالي, копц.: Bουτρος Βουτρος-Γαλι; 14 лістапада 1922, Каір, Каралеўства Егіпет — 16 лютага 2016) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Егіпта, дыпламат, 6-ы Генеральны сакратар ААН (з 1992 па 1996 год).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Паходзіць з егіпецкіх хрысціян-коптаў. Таксама мае армянскія карані (нарадзіўся ў копта-армянскай сям’і).
Вывучаў паліталогію, эканоміку і права ў Каірскім універсітэце і ў Парыжскім універсітэце. Прафесар міжнароднага права Каірскага ўніверсітэта (1949—79). Дырэктар цэнтра даследаванняў Гаагскай акадэміі міжнароднага права (1967—69). У 1977—1991 гадах міністр замежных спраў Егіпта. Удзельнічаў у падпісанні Кэмп-Дэвідскіх пагадненняў (1978), пасяджэннях Генеральнай Асамблеі ААН (1979, 1982 і 1990). Член парламента Егіпта з 1987. 3 1991 віцэ-прэм’ер.
З 1992 года — Генеральны сакратар ААН. У 1996 годзе балатаваўся на другі тэрмін, але ЗША наклалі на яго кандыдатуру вета, і новым генеральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый быў абраны Кофі Анан.
Remove ads
Зноскі
- Butrus Butrus Gali // Babelio — 2007.
- Buṭrus Buṭrus-Ġālī // AlKindi
- Boutros Boutros-Ghali // Brockhaus Enzyklopädie
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads