Буэнас-Айрэс (правінцыя)

правінцыя ў Аргенціне From Wikipedia, the free encyclopedia

Буэнас-Айрэс (правінцыя)map
Remove ads

Буэнас-Айрэс (ісп.: Provincia de Buenos Aires, Правінцыя Добрых Вятроў) — правінцыя ў Аргенціне. Плошча 307,6 тыс. км². Насельніцтва 13756 тыс. чал. (2001, ацэнка). Адміністрацыйны цэнтр — горад Ла-Плата. Большая частка правінцыі — чарназёмная раўніна ўсходняй Пампы. Клімат лагодны, ападкаў ад 250 мм на поўдні да 1000 мм на паўночным усходзе.

Хуткія факты Правінцыя Буэнас-Айрэс, Краіна ...

Правінцыя Буэнас-Айрэс — самая населеная і урбанізаваная ў краіне. У гарадах правінцыі знаходзяцца найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы краіны. Сельская гаспадарка таксама адна з найбольш развітых у краіне. У жывёлагадоўлі найбольш развітая галіна — авечкагадоўля, таксама развіты свінагадоўля і птушкагадоўля. У раслінаводстве развіта вырошчванне пшаніцы, соі, кукурузы і сланечніка.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads