Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Б’ёрнсцернэ Марцінус Б’ёрнсан (нарв.: Bjørnstjerne Martinus Bjørnson; 8 снежня 1832, Квікне (Тынсет), Нарвегія — 26 красавіка 1910, Парыж, Францыя) — нарвежскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1903). Прэмія прысуджана «як даніна высакароднай, велічнай і шматбаковай паэзіі, якая заўсёды адзначана сьвежасцю свайго натхнення і незвычайнай чысцінёй духоўнага пачатку»[6]. Аўтар тэксту да гімна Нарвегіі.
Remove ads
Біяграфія
Узначальваў Нарвежскі тэатр у Бергене (1857—58) і Крысціянійскі тэатр (1865—68), аддаваў перавагу нац. рэпертуару. Вядомы як майстар патрыятычнай лірыкі (у т.л. тэксту нарвежскага нацыянальнага гімна «Так, мы любім гэты край», 1859). Аўтар рамантычных аповесцяў з сялянскага жыцця «Сюнёве Сульбакен» (1857), «Арне» (1859), «Марш для нявесты» (1877) і інш., нацыянальна-гістарычных («Паміж бітвамі», 1857; «Кароль Сверэ», 1861; «Сігурд Злосны», 1862, і інш.) і сацыяльна-крытычных драм («Банкруцтва», «Рэдактар», абедзве 1875; «Кароль», 1877, «Звыш нашых сіл», ч. 1—2, 1883—95), твораў з маральнай праблематыкай (п’есы «Рукавічка», 1883; «Геаграфія і Любоў», 1885, і інш.; раманы «Сцягі ў горадзе і ў порце», 1884; «Божым шляхам», 1889; «Мэры», 1906).
Remove ads
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads