Бэбрава
рака ў Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэбрава (славацк.: Bebrava) — рака ў заходняй Славакіі, прыток Нітры. Працякае цераз Банаўцы-над-Бэбраваў.
Remove ads
Этымалогія
Назва Бэбрава мае славянскае паходжанне. Яна паходзіць ад словазлучэння «бабровая рака». Дзесьці ў XII—XIV стагоддзі, відавочна пад венгерскім уплывам, рака набыла сучасную назву.[1]
Агульная
Даўжыня Бэбравы 47,2 км, плошча вадазбору 634 кв.км. Расход вады ў вусці складае прыкладна 2,3-3,7 м³/с, у дажджлівыя гады можа даходзіць да 75 м³/с, у засушлівыя 0,30 м³/с. Рака бярэ пачатак у Стражаўскіх гарах на вышыні 770 м над узроўнем мора. Адсюль яна цячэ на паўднёвы захад, пасля чаго, прыкладна праз 10 км, паварочвае на поўдзень. Працякае праз Банаўцы-над-Бэбраваў, і нарэшце, ўліваецца ў раку Нітра. Бэбрава мае шмат прытокаў, але больш на левым беразе. Рака суднаходная на адлегласці 21 км у ніжнім цячэнні.[2]
Remove ads
Зноскі
- BOLA BEBRAVA BOBRIA RIEKA?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads