Банаўцы-над-Бэбраваў

горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Банаўцы-над-Бэбраваўmap
Remove ads

Банаўцы-над-Бэбраваў (славацк.: Bánovce nad Bebravou, ням.: Banowitz, венг.: Bán, часам бел.: Банаўцы-над-Бэбравай) — горад Трэнчынскага краю ў заходняй Славакіі на рацэ Бэбрава.

Хуткія факты Банаўцы-над-Бэбраваў, Краіна ...

Размешчаны ў самай паўночнай частцы Дунайскага ўзвышша, у перадгор’і Стражаўскіх гор, на сутоку рэк Бэбрава і Радзіша. За 20 км ад Пр’евідзы, 30 км Трэнчына і 50 км ад Нітры.

Remove ads

Назва

Прынята лічыць, што назва горада паходзіць ад уласнага імя, альбо ад тытула бан, якім у сярэднявеччы ў некаторых краінах называлі ўладара зямлі. Над Бэбраваў значыць, што горад стаіць на рацэ Бэбраве. [3]

Гісторыя

Упершыню згаданы пад 1232 годам як вёска Бэн (Ben). Пазней згадваецца як вёска Ban (1318), Banowitz (1389), Banowcz (1439), Ban (1467), Banowcze (1471). У 1376 годзе паселішча атрымала статус вольнага каралеўскага горада. У 1431—1433 гадах горад палілі гусітамі, у 1633 годзе яго разрабавалі турэцкімі войскамі, якія ўварваліся з поўдню. У сярэднявеччы горад стаў важным цэнтрам рамеснай вытворчасці, значнае месца займалі шаўцы, цесляры, кавалі, мяснікі, ткачы. Першая пачатковая школа адкрыта ў XVII стагоддзі. Падчас Другой сусветнай вайны горад вызвалены румынскімі войскамі 1-й арміі 5 красавіка 1945 года.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць людзей ...
Больш інфармацыі Год, Колькасць людзей ...

Прамысловасць

Восенню 2005 года заснавана кампанія LKW Komponenten sro. Кампанія вырабляе дадатковыя дэталі для кабін грузавых аўтамабіляў. LKW Komponenten sro — асноўны пастаўшчык дэталяў у MAN. На прадпрыемстве занята больш за 300 супрацоўнікаў. Акрамя таго ў горадзе ёсць вытворчыя ўчасткі па вырабе аўтамабільных дэталяў кампаній HELLA GmbH і Fritz Meier.

Лёгкая прамысловасць прадстаўлена нямецкімі вытворцамі Gabor і Eterna Mode GmbH, у апошняй працуе больш за 700 супрацоўнікаў.

Remove ads

Славутасці

У горадзе 15 помнікаў культуры, яго раёны ўпісаны ў цэнтральны спіс помнікаў культуры ў Браціславе.

  • Касцёл святога Мікалая[sk] (першапачаткова гатычная царква XV ст.)
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы[sk]
  • Лютэранская царква (першапачаткова сінагога)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Horné Ozorovce
  • Помнік Людавіту Штуру

Галерэя

Вядомыя асобы

  • Раман Броніш (нар. 1976), веласіпедыст

Зноскі

  1. Адноўленыя зямельныя рэгістры [анлайн]. Bratislava : ÚGKK SR, [cit. 2011-12-31]. Даступна анлайн
  2. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125585954'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1780'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13371586'></a>
  3. Martin Štefánik — Ján Lukačka et al. 2010, Lexikón stredovekých miest na Slovensku, Historický ústav SAV, Bratislava, 2010. forumhistoriae.sk Архівавана 26 сакавіка 2017.
  4. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads