Бэршадзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэршадзь[3] (укр.: Бершадь) — горад у Вінніцкай вобласці Украіны, былы[4] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.
Remove ads
Назва
Некаторыя лічаць, што назва паходзіць ад цюркскага «брэг» — «ахова», іншыя — што назва паходзіць ад татарскага «бэрэш» — «брытва». Існуе легенда аб дацы ваяводы — Бэршады, якая ўзначаліла абарону горада ад татараў. Існуе і такое тлумачэнне: назва паходзіць ад прозвішча немца — Бэрнша, які першым пачаў забудову паселішча.
Транспарт
У горадзе дзейнічае аўтавакзал. Таксама для карыстання даступная чыгунка. У прыгарадзе размешчана аднайменная чыгуначная станцыя вузкакалейнай чыгункі Галаваніўск — Гайваран — Рудныця. На станцыі Рудныця магчымая перасадка на прыгарадныя цягнікі да Адэсы (праз Папелюхы, Кодыму, Падзільск, Раздзільну I), да Вапняркі (праз Крыжопіль) і пасажырскія цягнікі далёкага следавання. Па прыбыцці ў Гайваран частка цягнікоў далей ідзе на Галаваніўск, дзе ажыццяўляецца перасадка на прыгарадны цягнік (шырокай каляіны) да станцыі Памошная (праз Восыпіўку, Підгародну, Першамайск).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads