Бягомльскі музей народнай славы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бягомльскі музей народнай славы — музей у г.п. Бягомль (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць), створаны 17 красавіка 1968 г. Адкрыты 8 мая 1970 г. да 25-годдзя Перамогі над нацысцкай Германіяй. Спачатку экспазіцыя музея размяшчалася ў аднапавярховым будынку былой канторы саўгаса «Бягомльскі». У снежні 1985 г. музей пераведзены ў двухпавярховы мураваны будынак, узведзены ў 1890 г., які да 1917 г. належаў пану Булгаку. Агульная плошча экспазіцыі 474 м², 17,1 тыс. экспанатаў, з іх 13,5 тыс. асноўнага фонду.
Remove ads
Экспазіцыя
Экспазіцыя музея размешчана ў 8 залах (399 м²), 6 з якіх прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Матэрыялы сведчаць пра ўдзел жыхароў Бягомльшчыны ў стварэнні антынацысцкіх падпольных груп, у партызанскай барацьбе, абароне Ленінграда, Масквы, Брэсцкай крэпасці і Сталінграда. У 2 залах матэрыялы расказваюць аб дзейнасці партызанскай брыгады «Жалязняк», партызанскага аэрадрома ў Бягомлі, аб вызваленні Бягомля ад немцаў у снежні 1942 г. Сярод экспанатаў: тэлефонны апарат і камутатар партызанскай брыгады «Жалязняк», медыцынскія інструменты, друкарскі станок і наборная каса друкарні, дзе выдавалася падпольная газета «Савецкі патрыёт», лістоўкі і інш. У музеі сабраны звесткі пра Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў раёна. У 1989 г. адкрыта экспазіцыя, якая адлюстроўвае жыццё і побыт мясцовага насельніцтва. Экспануюцца творы жывапісу, скульптуры, матэрыялы пра пісьменнікаў-землякоў, ураджэнцаў Бягомльшчыны Ю. Свірку, А. Ставера, Л. Чарняўскую, кампазітара Н. Сакалоўскага.
У 1990 г. у музеі створаны 2 дыярамы: «Партызанская пераправа на рацэ Бярэзіна» і «Падземны партызанскі шпіталь» (мастакі К. М. Саломка і С. С. Шафрановіч).
Музей наведалі больш за паўмільёна чалавек.
Remove ads
Кіраўніцтва
Першым дырэктарам музея быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Пятровіч Марозаў. Навуковым супрацоўнікам музея працаваў Пётр Мікалаевіч Добыш — партызан брыгады «Жалязняк». Дырэктары музея: у 1973—85 гг. Фёдар Міхайлавіч Літвінок (былы партызан брыгады «Жалязняк»), у 1985—89 гг. Дзмітрый Іванавіч Грабоўскі (гісторык), у 1990—2002 гг. — Уладзімір Канстанцінавіч Герасімёнак.
Гл. таксама
Літаратура
- Бегомльский музей народной славы // Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region /The nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. — Витебск, 2005. — С. 124.
- Бягомльскі музей народнай славы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Remove ads
Спасылкі
- begoml.museum.by — афіцыйны сайт Бягомльскага музея народнай славы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads