Бялынец
вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бялы́нец[1] (трансліт.: Bialyniec, руск.: Белынец) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
За 25 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж. Рэльеф узгорысты. На паўднёвым захадзе цячэ р. Чорная Натапа. Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць паблізу вёскі.
Гісторыя
У 1777 г. вёска у Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1858 г. — 118 жыхароў. У 1897 г. — 24 двары,113 жыхароў, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. — 26 двароў, 101 жыхар.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны будаўнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 137 га ворыва, яго абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана.
У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1976 г. да вёскі далучаны вёскі Ходасы-2 і Гарадок[2]. Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Remove ads
Насельніцтва
- 2007 год—37 гаспадарак, 72 жыхары
- 2012 год — 49 жыхароў
- 2013 год — 38 жыхароў
- 2014 год — 34 жыхара
- 2015 год — 32 жыхара
- 2016 год — 27 жыхароў
Галерэя
- Крыніца
- Закінутая хата
- Хата, прыдатная для жыцця
- Дарога на Бялынец
- Пачатак
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads