Бярнова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярно́ва — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль. Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад горада Гарадок каля вёсак Загуззе і Зазер'е.
Плошча паверхні возера 2,8 км², даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 1,62 км. Найбольшая глыбіня дасягае 10,9 м, сярэдняя глыбіня 6,4 м.
Катлавіна Бярнова лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 12—25, на поўначы — 5—10[1] метраў. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае некалькі мысоў і заліваў. Берагі возера нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы забалочаныя. Дно карытападобнай формы. Мелкаводдзе з глыбінямі да 2 метраў займае каля 12 % плошчы возера. Дно да глыбіні ў 2 м пясчанае, глыбей пакрыта апясчаненым і гліністым глеем. На возеры 4 астравы агульнай плошчай каля 0,1 га.
Возера Бярнова эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі і рака Віраўлянка, выцякае рака Бярноўка[2] (прыток ракі Чарнаўкі). Надводная расліннасць займае паласу да 40, падводная — 25—150 метраў уздоўж берага.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- У БелЭН т. 3 памылкова названа Бярозаўкай.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads