Бярозава (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярозава (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга)map
Remove ads

Бярозава (руск.: Берёзово) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бярозаўскага раёна Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Насельніцтва 7,0 тыс. жыхароў (2006).

Хуткія факты Бярозава, Краіна ...

Пасёлак размешчаны на рацэ Паўночная Сосьва, якая бярэ пачатак ва Уральскіх гарах і за 42 км ад Бярозава ўпадае ў Об. Рачны порт. У халодны час года дзейнічае зімнік да Югорска, пгт Прыоб’е, Ігрыма, Ханты-Мансійска.

Паселішча было заснавана ў 1593 годзе як крэпасць Бярозаў (на месцы асцяцкага паселішча Суматвош — «горад бяроз»), з 1782 года становіцца павятовым горадам Табольскага намесніцтва, у 1926 годзе страціў статус горада і стаў сялом, з 1953 года — рабочы пасёлак, з 1954 года — пасёлак гарадскога тыпу.

У раёне пасёлка здабыча прыроднага газу ТАА «Цюментрансгаз». Вядзецца лоўля рыбы, працуе рыбкамбінат, друкарня.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads