Бярозавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бяро́завіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бярозавічы.

Хуткія факты Бярозавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Паршавіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Паршавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Паршавічы, перайменаваны ў Бярозавічы[1]. 1 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Бярозавіцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1597 чалавек[4], з іх 94,0 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1281 чалавек[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads