Бярозаўка (прыток Калымы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярозаўка (прыток Калымы)
Remove ads

Бяро́заўка (руск.: Берёзовка[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Калыма (басейн Усходне-Сібірскага мора).

Хуткія факты Бярозаўка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 517 км. Плошча вадазбору 24 800 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 105 м³/с, за 202 км ад вусця (каля пасёлка Бярозаўка) — 63 м³/с[1]. Найбольшы расход вады каля пасёлка Бярозаўка складае 254[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 3,314[1] км³/год.

Выток Бярозаўкі і большая частка яе басейна знаходзіцца на Юкагінскім пласкагор’і. Працякае ў шырокай даліне. Рэчышча звілістае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Перамярзае ў вярхоўі і зрэдку — ў сярэднім цячэнні. Асноўныя прытокі: Сівер, Лісіная, Супры (правыя), Летняя, Бытыгынджа (левыя). У басейне ракі каля 2000 азёр агульнай плошчай 44,8 км²[1].

Remove ads

Цікавыя факты

На беразе Бярозаўкі ў пачатку XX стагоддзя ў вечнай мерзлаце быў знойдзены труп маманта[2][3].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 60. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 128. — 863 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads