Калыма
рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калыма́ (руск.: Колыма, якуцк.: Халыма) — рака на паўночным усходзе Азіі (Расія, Магаданская вобласць і Рэспубліка Саха). Даўжыня 2129 км. Уліваецца ва Усходне-Сібірскае мора.
Remove ads
Гідраграфія
Вадазбор 643 тыс. км². Утвараецца ад зліцця рэк Кулу і Аян-Юрах. Упадае ў Калымскі заліў Усходне-Сібірскага мора, утварае дэльту. У вярхоўі праразае хрыбет Чэрскага (Паўночна-Усходняя Сібір), утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні даліна шырокая. У нізоўі цячэ па Калымскай нізіне. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 тыс. м³/сек.
Асноўныя прытокі: Каркадон, Амалон, Вялікі Анюй (справа), Ясачная, Ажогіна, Седэдэма (злева).
Жыўленне пераважна снегава-дажджавое. Ледастаў з пачатку кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Зімой утвараюцца наледзі.
Remove ads
Гаспадарчае асваенне
Прамысловыя рыбы: рапушка, муксун, сіг, нельма, омуль. Суднаходная на 2000 км ад вусця. На Калыме знаходзіцца г. Сярэднекалымск.
Калымой называюць таксама залатаносную тэрыторыю ў басейне ракі (сучасная Магаданская вобласць і суседнія раёны). У перыяд масавых рэпрэсій (1930—50-я гады) там былі засяроджаны лагеры прымусовай працы (ГУЛАГ), дзе ў выніку цяжкіх умоў існавання загінула больш як 4 млн чал.[1]
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads