Біблія Веліслава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Біблія Веліслава
Remove ads

Біблія Веліслава (лац.: Velislai biblia picta) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў 1325—1349. Гэта Біблія з’яўляецца адной з самых вялікіх кніг Сярэднявечча, паколькі нават пасля страты некалькіх аркушаў змяшчае амаль сем з паловай соцень выяў.

Хуткія факты Матэрыял, Памеры ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Праля

Манускрыпт па сутнасці з’яўляецца кніжкай з малюнкамі  (руск.) па Бібліі, паколькі тэкст абмяжоўваецца кароткімі назвамі або апісаннямі 747 выяў са Старога і Новага Запавету, пісанняў пра Антыхрыста, Дзеянняў Апосталаў і з легенд пра святых, асабліва Святога Вацлава. Рукапіс з’яўляецца прыкладам Бібліі бедных  (руск.), хоць не тыповай формы, якая мае шмат больш малюнкаў. Большасць выяў створаны толькі чарніламі, хоць на некаторых і выкарыстаны колеры.

Рукапіс складаецца са 188 фоліа  (англ.) з пергаменту, з памерам старонкі 307 х 245 мм. Ён знаходзіцца ў Чэшскай нацыянальнай бібліятэцы  (руск.) ў Празе. Манускрыпт быў створаны некалькімі мастакамі, верагодна, для каноніка  (руск.) Веліслава (пам. 1367), натарыуса Яна Сляпога і яго сына Карла IV, якія жылі ў Празе. Сам Веліслаў прадстаўлены на каленях перад статуяй Святой Кацярыны Александрыйскай на фоліа 188r.

У 2006 годзе Веліславава Біблія была ўключана ў Спіс нацыянальных помнікаў культуры Чэшскай Рэспублікі  (руск.)[1].

Remove ads

Сучасныя перавыданні

У 2007 годзе выдавецтва Archa 90 стварыла факсіміле-выданне Веліслававай бібліі накладам 799 асобнікаў. У 2008 годзе выпусцілі набор з 69 асобнікаў, выданых на паперы ручной працы, якія максімальна нагадваюць арыгінальны рукапіс, іх кошт склаў каля 149 тысяч чэшскіх крон за адзін[2].

Зноскі

  1. MonumNet (чэшск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2007.
  2. Faksimile «středověkého komiksu» stojí 149 tisíc (чэшск.). idnes.cz (29 красавіка 2008).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads