Біяфра (рэспубліка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Біяфра (рэспубліка)
Remove ads

Бія́фра, таксама Рэспубліка Біяфра (англ.: Biafra, Republic of Biafra, ігба: Bịafra) — самаабвешчаная дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Існавала падчас грамадзянскай вайны ў Нігерыі з 30 мая 1967 г. да 15 студзеня 1970 г.

У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне заліў Біяфра.
Хуткія факты Рэспубліка Біяфра, Сталіца ...

У 1966 г. у Нігерыі адбылася серыя ваенных пераваротаў, што абвастрылі палітычныя адносіны паміж рознымі рэгіёнамі, узнавіліся этнічныя канфлікты. Падставай для абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Біяфра сталі даўнія этнічныя канфлікты паміж народамі ігба і хаўса (узнікалі ў 1945 г., 1953 г., 1964 г.), а таксама нежаданне афіцыйнага цэнтральнага ўрада выконваць пагадненне аб дэцэнтралізацыі кіравання дзяржавай.

Частка ваенных і паліцэйскіх на чале Адумегву Аджукву абвясцілі незалежнасць Рэспублікі Біяфра, дзе большую частку насельніцтва складалі ігба. Яна была прызнана з боку дзяржаў Габон, Гаіці, Кот-д’Івуар, Танзанія, Замбія, але не з боку ААН.

6 ліпеня 1967 г. нігерыйская армія пачала ваенныя дзеянні супраць самаабвешчанай дзяржавы. Ваенныя сілы Біяфры значна саступалі нігерыйскім, таму ў верасні 1968 г. фактычна пацярпелі поўную паразу. Тэрыторыі, што знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў, зноў былі далучаны да Нігерыі. Вайна суправаджалася голадам і значнымі ахвярамі сярод мірнага насельніцтва. Спробы міжнароднай дапамогі насельніцтву прывялі да стварэння арганізацыі «Урачы без межаў» у 1971 г.

Патрабаванне аднаўлення незалежнасці Рэспублікі Біяфра зноў прывяла да канфлікта ў паўднёва-ўсходняй Нігерыі ў 19992006 гг.. Ён быў адзначаны ваеннымі і паліцэйскімі рэпрэсіямі. У наш час за межамі Нігерыі дзейнічаюць некалькі грамадскіх арганізацый, што аб'ядноўваюць бежанцаў з Біяфры і іх нашчадкаў, якія працягваюць выступаць за незалежнасць гэтага рэгіёна.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads