Б’ела

горад у Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Б’елаmap
Remove ads

Б’ела (італ.: Biella) — горад у П’емонце, цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на рацэ Чэрва, ля падножжа Альпаў, прыкладна на роўнай адлегласці ад Мілана і Турына. Насельніцтва — 46 тыс. жыхароў (2007).

Хуткія факты Б’ела, Краіна ...

Горад упершыню згаданы ў грамаце Людовіка Набожнага як Бугела. Да 1379 года належаў графам Верчэлі, затым служыў яблыкам разладу паміж міланскімі Вісконці і Савойскім домам, які выйшаў пераможцам. Далейшы рост горада звязаны з пераўтварэннем яго ў цэнтр шарстапрадзільнай прамысловасці.

Б’ела багатая помнікамі даўніны, сярод якіх — саборная царква (1402), раманскі баптыстэрый (X стагоддзе), рэнесансныя храмы св. Себасцьяна і Гераніма (XVI стагоддзе). Царкоўна-манастырскі комплекс Сакра-Монтэ-дзі-Орапа — адна са «святых гор», якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

Remove ads

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads