Вааль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́аль[2] (афр.: Vaal) — рака ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, найбуйнейшы прыток ракі Аранжавая.
Даўжыня ракі 1120 км, плошча вадазбору — 196 438 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114[3][4][2] м³/с.
Выток ракі знаходзіцца ў Драконавых гарах, на ўсход ад Яганэсбургу. Рака перасякае Драконавыя горы і плато Велд у глыбокай даліне, цячэ на паўднёвы захад да ўпадзення ў раку Аранжавую. Рэчышча ўтварае мяжу паміж паўднёва-афрыканскімі правінцыямі Мпумаланга, Гаўтэнг ды Паўночна-Заходняя правінцыя па правым беразе, і з правінцыяй Вольная дзяржава — на левым. Буйнейшыя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (левыя), Харст[3][2]. Паводкі ў лістападзе — лютым. На рацэ буйное вадасховішча Вааль-Вілге[3].
Remove ads
Гісторыя

Рака ў мінулым утварала мяжу між дзвюма бурскімі рэспублікамі, а пазней — правінцыямі Трансвааль і Аранжавая Вольная дзяржава. Геаграфічную назву Трансвааль можна перакласці літаральна як «па-за ракой Вааль». Назва пачала ўжывацца для адмежавання гэтых тэрыторый ад Капскай калоніі і калоніі Наталь.
Назву ракі Вааль можна перакласці з нідэрландскай мовы (а пазней — з афрыкаанс) — як цьмяны або блёклы. Імаверна, што тая назва пайшла ад колеру вады, асабліва падчас разліваў, калі з-за глею вада набывае каламутныя адценні.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads