Рэчышча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэчышча — найбольш паніжаная частка рачной даліны, па якой адбываецца сцёк вады ў міжпаводкавыя перыяды. Шырыня рэчышча буйных рэк ад дзясяткаў і сотняў метраў да некалькіх кіламетраў. Па даўжыні рэчышча плёсы чаргуюцца з перакатамі. Для рэчышча раўнінных рэк характэрны рукавы, меандры і рэчышчавыя ўтварэнні (астравы, асяродкі, косы, мелі, пляжы і інш.). Рэчышчы горных рэк парожыстыя, часта скалістыя.


Пры разводдзях і паводках вада не ўмяшчаецца ў рэчышча і выходзіць на пойму. У гэтыя перыяды фарміруюцца прырэчышчавыя валы, адбываецца найбольшая эразійная работа рэк, што можа выклікаць істотныя змены ў мікрарэльефе і форме рэчышча. У засушлівых раёнах рэчышчы многіх рэк большую частку года застаюцца сухімі.
Remove ads
Беларусь

Для рэк Беларусі характэрны рэчышчы раўнінных і нізінных рэк — звілістыя, месцамі падзеленыя на рукавы, часта суправаджаюцца пратокамі, старыцамі. Шырыня рэчышча пераважна 10—20 м, у ніжніх цячэннях 30—50 м. Шырыня рэчышча буйных рэк звычайна 80—120 м, месцамі да 300—500 м. Глыбіня большасці рэчышчаў складае 0,3—1 м, на плёсах 1—4 м, месцамі да 6—8 м.
Remove ads
Літаратура
- Рэчышча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэчышча
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads