Вава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдва́лду Ізі́дыу Не́ту[2] (парт.: Edvaldo Izidio Netto; 12 лістапада 1934, Рэсіфі — 19 студзеня 2002, Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Вава́ (парт.: Vavá) — бразільскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1958 і 1962 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Remove ads
Біяграфія
Гуляў за такія вядомыя бразільскія клубы, як «Васка да Гама» і «Палмейрас», за іспанскі клуб «Атлетыка Мадрыд», а таксама за нацыянальную зборную Бразіліі.
За зборную Бразіліі Вава правёў 23 матчы, і ў яе складзе два разы станавіўся чэмпіёнам свету — у 1958 і 1962 гадах (забіў 5 і 4 гола за турнір адпаведна). Разам з яшчэ пяццю ігракамі ён стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату свету 1962 у Чылі.
Вава — адзін з чатырох футбалістаў, якія забівалі ў двух фінальных матчах чэмпіянатаў свету. Разам з ім гэтага дамагліся Пеле (1958 і 1970), Паўль Брайтнер (1974 і 1982) і Зінедзін Зідан (1998 і 2006).
Remove ads
Тытулы
- Чэмпіён свету (2): 1958, 1962
- Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 1952, 1956, 1958
- Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 1963
- Чэмпіён штата Пернамбуку: 1949
- Чэмпіён турніру Рыа-Сан-Паўлу: 1958
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads