Пеле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́дсан Ара́нтыс ду Насіме́нту[7] (парт.: Edson Arantes do Nascimento, больш вядомы як Пеле́[8], парт.: Pelé; 23 кастрычніка 1940, Трэс-Карасойнс, Бразілія — 29 снежня 2022, Марумбі, Сан-Паўлу, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, спартыўны функцыянер. Трохразовы чэмпіён свету (1958, 1962, 1970) у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Нападнік. Выступаў за клубы: «Баўру» (1949—1955), «Сантус» (1955—1974), «Нью-Ёрк Космас» (1975—1977). Уладальнік Кубка Лібертадорэс (Кубка паўднёваамерыканскіх чэмпіёнаў) і Міжкантынентальнага кубка (1962, 1963), Кубка Бразіліі (1961—1965).
Найлепшы футбаліст XX стагоддзя (па версіі ФІФА; 2000, Рым). Найлепшы спартсмен свету (1970), найлепшы футбаліст чэмпіянатаў свету (1958, 1970), найлепшы паўднёваамерыканскі футбаліст (1960, 1964, 1965, 1970).
Пасля завяршэння кар’еры Пеле актыўна займаўся бізнесам, дабрачыннасцю, здымаўся ў кіно і рэкламе. У 1995—1998 гадах — міністр спорту Бразіліі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads